https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парашэнка і Пуцін абмеркавалі еўраінтэграцыю Украіны


Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала ICTV міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў у Мінску дыскусію з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным наконт імплементацыі пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам на высокапрафесійным узроўні.

"Дыскусія была вельмі складанай, але цікавай. Я сапраўды ганаруся тым, якім чынам яе вёў Прэзідэнт Украіны, ведаючы пагадненне так, як чалавек, які вёў перагаворы, які адчувае пагадненне і які ведае, што рабіць з пагадненнем далей", - адзначыў Клімкін.

Ён таксама падкрэсліў, што вызначальным прынцыпам для Украіны з`яўляецца мір і дээскалацыя сітуацыі на Данбасе. "Галоўнае - дакладнае разуменне, што трэба для таго, каб выканаць мірны план Прэзідэнта Украіны. Я спадзяюся, што мы можам і павінны знайсці рашэнне. Гэта мір, дээскалацыя, але гэта рашэнне, цаной якога не з`яўляюцца кампрамісы. Абавязковай умовай з`яўляецца адзіная дэмакратычная еўрапейская Украіна. А ўсе астатнія пытанні могуць абмяркоўвацца", - адзначыў кіраўнік украінскага МЗС.

27 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА - УКРІНФАРМ
 
Дата публикации:27.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Украина Россия Евроинтеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме