https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус прыбыў у Беларусь з двухдзённым рабочым візітам


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе літоўскага МЗС.
На 24 ліпеня запланаваны перамовы Лінкявічуса з прэм`ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. 25 ліпеня кіраўнік МЗС Літвы сустрэнецца са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, міністры маюць намер абмеркаваць "шырокі спектр пытанняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрапейскага саюза".

Візіт Лінаса Лінкявічуса з`яўляецца візітам у адказ — Уладзімір Макей наведаў Вільнюс 28 лютага — 1 сакавіка гэтага года па запрашэнні літоўскага калегі, адзначыў Мірончык.

25 ліпеня кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і сваякамі палітзняволеных.

У 2012 годзе Лінас Лінкявічус на працягу чатырох месяцаў (з 24 ліпеня па 28 лістапада) працаваў паслом Літвы ў Беларусі, а затым быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2014
 
Дата публикации:24.07.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:846
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме