https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На польска-беларускай мяжы затрымана грамадзянка Ізраіля


Грамадзянка Ізраіля ў пошуках магілы сваякоў ненаўмысна перайшла польска-беларускую мяжу.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, днём 25 чэрвеня брэсцкія памежнікі на дарозе ўздоўж сігналізацыйнага комплексу затрымалі грамадзянку Ізраіля 1978 года нараджэння. Жанчына прызналася, што накіроўвалася ў пункт пропуску для афіцыйнага выезду з Польшчы ў Беларусь. Яна хацела наведаць магілу сваякоў, але не змагла зарыентавацца на мясцовасці і заблудзіла. Пры гэтым ненаўмысна перайшла польска-беларускую мяжу.

Пра гэты факт праінфармаваныя супрацоўнікі Пагранічнай варты Польшчы, якія пазней падчас рабочай сустрэчы прызналі факт парушэння рэжыму дзяржмяжы. Грамадзянка Ізраіля перададзена польскаму боку.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:26.06.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1110
 
Ключевые слова:
Пограничная служба Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме