https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнты Беларусі і Сербіі заявілі аб далейшым умацаванні супрацоўніцтва сваіх краін


Сумесная заява прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі Аляксандра Лукашэнкі і Томіслава Нікаліча была прынята 12 чэрвеня ў Бялградзе.
Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, у ходзе перамоў, праведзеных "у атмасферы дружбы, паразумення і высокага даверу", кіраўнікі Беларусі і Сербіі абмеркавалі стан і перспектывы сербска-беларускіх адносінаў, абмяняліся меркаваннямі па актуальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях.

Лукашэнка і Нікаліч заявілі аб узаемнай зацікаўленасці ў далейшым падтрыманні рэгулярнага двухбаковага палітычнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях, дынамічным развіцці міжпарламенцкіх сувязей, удасканальванні дзейных і стварэнні новых механізмаў сербска-беларускага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пашырэнні дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.

Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі прыхільнасць дзвюх краін да выканання агульнапрызнаных норм міжнароднага права, мэтаў і прынцыпаў ААН, умацавання цэнтральнай ролі ААН у вырашэнні ўсяго комплексу пытанняў па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, мірнага ўрэгулявання міжнародных канфліктаў і спрэчак.

"З задавальненнем адзначана паслядоўная падтрымка Рэспублікай Беларусь суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Сербія і неабходнасць выпрацоўкі ўсёабдымнага і ўзгодненага рашэння ў дачыненні да Косава і Метохіі, значнасць палітычнага дыялогу Беларусі і Прышціны для дасягнення стабільнасці ў рэгіёне", — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы.

У кантэксце старшынства Сербіі ў АБСЕ ў 2015 годзе прэзідэнты выказалі гатоўнасць дзвюх краін пашыраць супрацоўніцтва ў межах гэтай еўрапейскай арганізацыі ў мэтах забеспячэння раўнапраўнага і збалансаванага дыялогу па пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва пры захаванні прынцыпаў, на якіх грунтуецца Хельсінкскі заключны акт, а таксама ў якасці асноўнага — прынцыпу кансенсусу. Прэзідэнты таксама выказаліся на карысць далейшага павышэння эфектыўнасці АБСЕ і працягу працэсу міжнародна-прававога афармлення гэтай арганізацыі.

У заяве падкрэсліваецца ўзаемная перакананасць, што "толькі бесперашкодны, раўнапраўны і канструктыўны дыялог можа садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў", а таксама прыхільнасць да сумесных намаганняў для стварэння ўмоў для такога дыялогу.

Прэзідэнты выказалі задавальненне станоўчай дынамікай развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выказаліся за паглыбленне двухбаковых сувязей у розных сферах.

Лукашэнка і Нікаліч адзначылі новыя магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў, якія прадастаўляе членства Беларусі ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы, падкрэслілі значэнне пагадненняў аб свабодным гандлі, якія Сербія заключыла з дзяржавамі — членамі МС і выказалі зацікаўленасць у далейшым усебаковым паглыбленні гандлёва-эканамічных адносінаў у межах названай інтэграцыйнай структуры.

Кіраўнікі дзяржаў таксама заявілі аб намеры забяспечыць эфектыўную рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей у мэтах актывізацыі двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Сербіяй на прынцыпах узаемнай павагі і раўнапраўнага партнёрства.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:12.06.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1069
 
Ключевые слова:
Беларусь-Сербия Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме