https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БДУ трапіў у новы міжнародны рэйтынг ВНУ U-Multirank


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлены ў новым міжнародным рэйтынгу ўніверсітэтаў U-Multirank, першыя даныя якога былі апублікаваныя 13 траўня.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, U-Multirank не фарміруе плоскай табліцы з прысваеннем парадкавага нумара і ўяўляе сабою базу даных вядучых універсітэтаў свету, дзе кожны карыстальнік можа самастойна выбудаваць градацыю ВНУ ў залежнасці ад сваіх пераваг.

Стварэнне падобнай базы абумоўлена тым, што большасць існых сусветных рэйтынгаў надаюць увагу навукова-даследчай дзейнасці ўніверсітэтаў, а не іх шматпрофільнасці, у той час як асноўнай мэтай U-Multirank з`яўляецца фарміраванне аб`ектыўнага ўяўлення пра розныя сферы дзейнасці ВНУ, адзначылі ў прэс-службе

База дазваляе абітурыентам, студэнтам і іншым зацікаўленым асобам параўноўваць ВНУ па розных параметрах — працаўладкаванне выпускнікоў, узровень адукацыі і г.д. Даныя фарміруюцца на аснове статыстычных даных, якія падаюць ВНУ, і апытанняў яго студэнтаў.

Цяпер база ўтрымлівае даныя 850 універсітэтаў, больш як 1.000 факультэтаў і 5 тысяч адукацыйных праграм у 70 краінах. Інфармацыя пра ВНУ выбудоўвалася па пяці крытэрыях: выкладанне і паспяховасць, даследаванні, абмен вопытам, міжнародная арыентацыя і рэгіянальнае значэнне.

Прадугледжваецца штогадовая ацэнка розных кірункаў ВНУ, якія будуць вызначацца аргкамітэтам рэйтынгу. Сёлета выдзелены чатыры профілі: Business (эканоміка прадпрыемства, кіраванне, менеджмент), Electrical engineering (інжынерныя спецыяльнасці: электратэхніка, электроніка, інфармацыйныя тэхналогіі), Mechanical engineering (інжынерныя спецыяльнасці: машынабудаванне, прыборабудаванне, механіка) і Physics (фізіка).

У сувязі з гэтым ад БДУ ў рэйтынг трапілі толькі пяць факультэтаў: фізічны, радыёфізікі і камп`ютарных тэхналогій, механіка-матэматычны, эканамічны і міжнародных адносін, ІБМТ і ДІКСТ БДУ. У базу даных аб ВНУ ўнесена больш за 800 статыстычных паказчыкаў, анкетаванне прайшлі 2.092 студэнты.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 15 траўня 2014
 
Дата публикации:15.05.2014
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1866
 
Ключевые слова:
Рейтинг Образовательные программы БГУ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме