https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Французскія і фінскія эколагі гатовы далучыцца да грамадскага маніторынгу ўздзеяння Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе


Аб гэтым паведаміў 25 красавіка старшыня савета Беларускага грамадскага аб`яднання "Экалагічная ініцыятыва" Юрый Салаўёў.
"Нашы французскія і фінскія калегі пацвердзілі сваю згоду ўдзельнічаць у праграме маніторынгу будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі", - адзначыў ён.

Паводле слоў эколага, размова ідзе аб вывучэнні ўплыву АЭС на флору і фаўну ў раёне басейна ракі Вілія, якая працякае недалёка ад зоны будаўніцтва АЭС, а таксама ўздзеяння АЭС на іншыя кампаненты навакольнага асяроддзя, размешчаныя паблізу аб`екта. Плануецца, што гэты этап праграмы маніторынгу пачнецца ў бягучым годзе.

Беларускія эколагі фарміруюць бюджэт, неабходны для рэалізацыі гэтых праграм і пакрыцця расходаў на праезд, харчаванне і пражыванне для замежных калег, якія будуць удзельнічаць у маніторынгу. Для гэтага прыцягваюцца ў тым ліку сродкі міжнародных фондаў, спонсараў, ахвяраванні, адзначыў Юрый Салаўёў.

25 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1319
 
Ключевые слова:
Энергетика Экология Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме