https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мірны і Южны выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла


Максім Мірны (18-е месца ў парным рэйтынгу) і Міхаіл Южны (79) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла.
14 красавіка ў 1/16 фіналу беларуска-расійскі дуэт з лікам 7:5, 6:1 выйграў у амерыканца Эрыка Бутораца (31) і паўднёваафрыканца Равена Клаазена (26), 17 красавіка быў мацнейшы за "пасеяных" пад шостым нумарам Міхаэля Ладра (17) і Нікаля Маю (12) з Францыі — 7:6 (7:4), 6:4, а на наступны дзень перамог аўстрыйца Аляксандра Пея і бразільца Бруна Суарэша, якія займаюць трэцяе месца ў рэйтынгу і мелі другі нумар "пасева", — 7:6 (7:5), 3:6, 11:9 (тай-брэйк).

Наступнымі сапернікамі Мірнага і Южнага стануць Іван Додыг з Харватыі (6) і Марсела Мело з Бразіліі (5), "пасеяныя" пад трэцім нумарам.

Беларускі спартсмен выйграваў турніры ў Монтэ-Карла ў 2003 і 2006 гадах (з індыйцам Махешам Бхупаці і шведам Ёнасам Б`ёркманам). У мінулым сезоне Мірны, які гуляў у пары з румынам Хорыяй Тэкау, дайшоў да чвэрцьфіналу.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2014
 
Дата публикации:18.04.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1286
 
Ключевые слова:
Максим Мирный Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме