https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна прыняла рашэнне не працягваць сваё старшынства ў СНД


Аб гэтым 19 сакавіка заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс, паведамляе РБК-Украина.
Перабійніс падкрэсліў, што адпаведная нота будзе накіравана сёння. Прычынай такога рашэння з`яўляецца невыкананне дзяржавамі-членамі пагаднення аб стварэнні СНД. Паводле яго слоў, некаторыя дзяржавы — члены СНД падтрымалі анексію Крыма Расіяй.

Ён дадаў, што Украіна пакідае за сабой права разгледзець мэтазгоднасць далейшага ўдзелу ў дзейнасці Садружнасці.

Як паведамляў БелаПАН, у сувязі з апошнімі падзеямі ў Крыме Украіна, якая старшынствала ў СНД, ініцыявала правядзенне пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) краін Садружнасці. Першапачаткова яго прапаноўвалася правесці ў Кіеве 7 сакавіка. Аднак шэраг краін, у тым ліку Беларусь, выказаліся за перанос сустрэчы на пазнейшы тэрмін для ўзгаднення праектаў дакументаў, якія выносяцца на абмеркаванне СМЗС, і правядзенне папярэдніх кансультацый. Пасля гэтага ўкраінскі бок прапанаваў іншую дату пазачарговага СМЗС — 12 сакавіка.

11 сакавіка на закрытым пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД пры статутных органах Садружнасці ў Мінску было вырашана не праводзіць сустрэчу ў Кіеве 12 сакавіка "ў сувязі з адсутнасцю згоды большасці дзяржаў — удзельніц СНД". Пастаянныя прадстаўнікі падтрымалі прапанову аб правядзенні 14 сакавіка ў Мінску сустрэчы на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў СНД для абмеркавання сітуацыі ва Украіне.

Адмова партнёраў па СНД правесці пазачарговае пасяджэнне СМЗС 12 сакавіка ў Кіеве ўкраінскі бок расцаніў як "фактычнае самаўхіленне СНД ад вырашэння і нават абмеркавання сітуацыі ва Украіне і ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым". З такой заявай выступіла пастаяннае прадстаўніцтва Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД. "Штучнае зацягванне тэрмінаў правядзення такога пасяджэння толькі спараджае атмасферу ўзаемнага недаверу і тым самым памяншае аўтарытэт СНД", — гаварылася ў заяве.

12 марта в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца ў інтэрв`ю радыёстанцыі "Рэха Масквы" заявіў, што Украіна можа выйсці з СНД з-за няздольнасці арганізацыі служыць інструментам вырашэння канфліктаў паміж яе членамі. Паводле слоў Дзешчыцы, СНД і яго ўдзельнікі не рэагуюць на патрабаванні Украіны склікаць экстраннае пасяджэнне на ўзроўні кіраўнікоў МЗС з-за крызісу ў Крыме. "Калі мы, як краіна, якая старшынствуе, звяртаемся ў Выканкам СНД і просім склікаць экстранную нараду, і ніхто не рэагуе на сітуацыю, калі адна з краін-суседзяў нападае ўзброеным шляхам на іншую, тады навошта такая арганізацыя, калі яна не іграе ніякай ролі?" — сказаў кіраўнік МЗС Украіны.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2014
 
Дата публикации:19.03.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1213
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Украина Крым Сепаратизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме