https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзеянні Беларусі ва ўмовах узмацнення сіл НАТА каля беларускіх граніц знаходзяцца ў рамках прававога поля


Такое меркаванне выказаў 13 сакавіка старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Мікалай Самасейка.
Парламентарый пракаменціраваў праведзенае напярэдадні пасяджэнне Савета бяспекі, на якім Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь прапануе размясціць у сябе дадаткова да 15 самалётаў ВПС Расіі ў сувязі з актыўнасцю НАТА. "У адказ на нарошчванне ваеннага патэнцыялу паблізу нашых граніц прынялі рашэнне ў рамках прававога поля, у прыватнасці саюзнага дагавора Беларусі і Расіі", - сказаў накошт гэтага Мікалай Самасейка.

Дэпутат падкрэсліў, што і Беларусь і Расія "зацікаўлены ў хутчэйшай стабілізацыі сітуацыі ва Украіне, у прыняцці ўзважаных рашэнняў у інтарэсах народаў пры безумоўным захаванні прынцыпаў вяршэнства закону".

"Нас не можа не хваляваць сітуацыя ў суседняй Украіне. Беларускі, расійскі і ўкраінскі народ гісторыя зрабіла братамі, геаграфія - суседзямі, а эканоміка - партнёрамі. Таму нам проста наканавана супрацоўніцтва і мы зацікаўлены ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу", - дадаў Мікалай Самасейка.

У аснове ж гэтага крызісу, як раней дакладна абазначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, ляжаць развал эканомікі, карупцыя. "Самым вялікім дасягненнем Беларусі стала тое, што мы гэтага не дапускаем, трымаем сітуацыю пад кантролем. Для паспяховага функцыянавання любой дзяржавы прыярытэтнымі з`яўляюцца дзве задачы: незалежнасць краіны і дабрабыт народа", - падагульніў парламентарый.

13 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.03.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1109
 
Ключевые слова:
Беларусь-НАТО Военные учения Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме