https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка згуляе з Лорэн Дэвіс у другім раўндзе тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе


У амерыканскім Індыян-Уэлсе праходзіць прэстыжны тэнісны турнір катэгорыі "Прэм`ер" з прызавым фондам $5,9 млн.
Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 4-е месца ў сусветным рэйтынгу, стартуе з другога раўнда, дзе яе саперніцай будзе амерыканка Лорэн Дэвіс (66-е месца ў рэйтынгу ВТА). У першым крузе Лорэн Дэвіс упэўнена перамагла кітаянку Юнг-Джан Чан (342) - 6:4, 6:3. 24-гадовая Вікторыя Азаранка і 20-гадовая Лорэн Дэвіс яшчэ ні разу не сустракаліся паміж сабой на прафесійных турнірах.

Вікторыя Азаранка сёмы раз згуляе на кортах Індыян-Уэлса, а яе найвышэйшым дасягненнем тут з`яўляецца перамога ў 2012 годзе. Гэты турнір стане першым пасля працяглага перапынку, звязанага з траўмай. У гэтым сезоне Вікторыя прыняла ўдзел толькі ў двух турнірах - у аўстралійскім Брысбене яна дайшла да фіналу, дзе прайграла першай ракетцы планеты амерыканцы Серэне Уільямс, а ў Мельбурне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ўступіла ў чвэрцьфінале польскай тэнісістцы Агнешцы Радваньскай.

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (94) не змагла прабіцца ў асноўную сетку спаборніцтваў у Індыян-Уэлсе, уступіўшы ў першым крузе кваліфікацыі прадстаўніцы Аўстраліі Алівіі Рагоўскай (130) - 3:6, 4:6.

З першай дзясяткі сусветнага рэйтынгу на кортах Індыян-Уэлса адсутнічае толькі Серэна Уільямс, усе астатнія будуць змагацца за немалыя прызавыя сумы і рэйтынгавыя ачкі - пераможца атрымае $1 млн і 1 000 балаў. Акрамя Вікторыі Азаранка гэта кітаянка На Лі (2), Агнешка Радваньска (3), расіянка Марыя Шарапава (5), немка Ангеліка Кербер (6), румынка Сімона Халеп (7), сербка Алена Янкавіч (8), чэшка Петра Квітава (9) і італьянка Сара Эрані (10).

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны будзе гуляць у дуэце з расіянінам Міхаілам Южным. У першым раўндзе іх сапернікамі будзе бразільска-харвацкі тандэм Марсела Мела / Іван Додзіг, пасеяныя пад трэцім нумарам.

Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 16 сакавіка.

6 сакавіка 2014, Мінск
Ігар Хадасевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.03.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1179
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко Максим Мирный
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме