https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жаночая зборная Беларусі па футболе паспяхова стартавала на міжнародным турніры "Кубак Істрыі-2014" у Харватыі


Пра гэта паведамілі ў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
У сваім першым паядынку падапечныя Таццяны Волкавай разграмілі нацыянальную зборную Сербіі з лікам 6:1. У другім туры папярэдняй групы беларускія футбалісткі ў суботу, 8 сакавіка, згуляюць з камандай Славакіі, а 10 сакавіка завершаць першы раўнд матчам са зборнай Кітая.

Яшчэ 4 дружыны гуляюць у папярэдняй групе В - Венгрыя, Польшча, ЗША і Харватыя.

Пасля завяршэння спаборніцтваў у групах лепшыя каманды разыграюць галоўны прыз турніру.

Для беларускай зборнай гэтыя спаборніцтвы з`яўляюцца адным з этапаў падрыхтоўкі да прадаўжэння барацьбы ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2015. Свой бліжэйшы паядынак у 6-й кваліфікацыйнай групе беларускі правядуць на выездзе супраць каманды Украіны 5 красавіка, а 10 красавіка згуляюць у гасцях у зборнай Чарнагорыі.

На старце адборачнага турніру сусветнага першынства-2015 зборная Беларусі выйграла дома ў чарнагорак - 3:1, а таксама пацярпела два гасцявыя паражэнні - ад Англіі - 0:6 і Уэльса - 0:1.

Цяпер становішча ў 6-й групе наступнае: Англія - 12 ачкоў (4 матчы; розніца мячоў - 20-0), Украіна - 6 (2; 5-1), Уэльс - 6 (3; 4-2), Беларусь - 3 (3; 3-8), Турцыя - 3 (4; 3-14), Чарнагорыя - 0 (4; 3-13).

Пераможцы 7 еўрапейскіх адборачных груп адразу атрымаюць пуцёўкі ў фінальную частку чэмпіянату свету 2015 года, а 4 лепшыя каманды з заняўшых другія месцы разыграюць яшчэ адзін пропуск у Канаду, якая ў наступным годзе прыме 24 лепшыя жаночыя дружыны планеты.

Беларускім футбалісткам яшчэ ні разу не ўдавалася прабіцца ў вырашальныя стадыі чэмпіянатаў свету і Еўропы.

7 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1402
 
Ключевые слова:
Футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме