https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праваахоўнікі заўсёды будуць з усёй сур`ёзнасцю рэагаваць на любыя паведамленні аб небяспецы


Аб гэтым 3 сакавіка заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Раман Мельнік.
"Атрымліваючы паведамленне аб магчымай небяспецы, ці то будзе тэлефонны званок з пагрозамі выбуху, СМС або пісьмовае паведамленне аб мініраванні, праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы заўсёды зыходзяць з таго, што гэта інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. І заўсёды ў адказ на яе праваахоўнікі будуць дзейнічаць хутка і зладжана, у рамках заканадаўства ажыццяўляючы поўны комплекс аператыўных і прафілактычных мерапрыемстваў", - заявіў Раман Мельнік.

Прадстаўнік МУС нагадаў, што ў Беларусі за лжывае паведамленне аб небяспецы артыкулам 340 КК прадугледжана крымінальная адказнасць. У залежнасці ад часткі артыкула, яна прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі (па ч.1) або да 7 гадоў пазбаўлення волі (па ч.2, за злачынства ўчыненае паўторна або групай асоб). Крымінальная адказнасць за такія злачынствы наступае з 14 гадоў.

"На жаль, апошнія падзеі паказваюць, што людзі не заўсёды разумеюць, да якіх наступстваў прыводзяць такія ўчынкі. Гэта і матэрыяльны ўрон для дзяржавы, суб`ектаў гаспадарання, урон для грамадзян і грамадства ў цэлым. Можна сабе ўявіць, да якога ўрону прыводзіць спыненне Мінскага метрапалітэна. Паколькі даводзіцца задзейнічаць дадатковы наземны транспарт, вялікую колькасць праваахоўных органаў, ратавальнікаў. У далейшым для парушальніка яго ўчынак пагражае не толькі крымінальным пакараннем, але і значным матэрыяльным іскам, які пракуроры прад`яўляюць для абароны як суб`ектаў гаспадарання, якія пацярпелі ад такіх проціпраўных дзеянняў, так і ў інтарэсах дзяржавы - а гэта, як правіла, вельмі значныя сумы", - падкрэсліў Раман Мельнік.

Як паведамлялася, 26 лютага часова не працавала Мінскае метро. Такое рашэнне было прынята, каб праверыць інфармацыю, атрыманую ад жыхаркі Мінска аб тым, што яе ўвагу прыцягнула незвычайнае СМС-паведамленне аднаго з пасажыраў, у якім ён паведамляў пра намер прывесці ў дзеянне існуючае ў яго ўзрыўное ўстройства. Чалавекам, які адправіў гэта паведамленне, як высветлілі праваахоўнікі, быў 35-гадовы ўраджэнец Караганды (Казахстан), які пражывае ў Мінскай вобласці. Упраўленне Следчага камітэта па Мінску ўзбудзіла ў адносінах да яго крымінальную справу аб заведама лжывым паведамленні аб небяспецы. Акрамя таго, паколькі на час мерапрыемстваў, якія праводзілі праваахоўнікі, работа метро спынялася і быў выдзелены дадатковы наземны грамадскі транспарт, ТКУП "Мінсктранс" і КУП "Мінскі метрапалітэн" ацэньваюць памер урону, які быў нанесены такім незапланаваным змяненнем работы гарадскога пасажырскага транспарту.

28 лютага ў Мінску супрацоўніца філіяла банка па вуліцы Кульман на стойцы перад касавым акном знайшла запіску з тэкстам: "Я ўзарву гэты банк! Заўтра, не жартую". Былі эвакуіраваны 10 наведвальнікаў і 8 супрацоўнікаў банка. У ходзе абследавання ўзрыўных устройстваў выяўлена не было. Праз некалькі гадзін асобы падазроных ва ўчыненні гэтага злачынства былі ўстаноўлены. Імі апынуліся два маладыя чалавекі 1993 і 1996 гадоў нараджэння, студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа. Як растлумачылі самі затрыманыя, запіска была пакінута імі з мэтай праверкі прафесіяналізму міліцыі ў пошуку аўтара тэксту. У адносінах да маладых людзей таксама ўзбуджана крымінальная справа.

3 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1155
 
Ключевые слова:
Безопасность Правопорядок Криминал Терроризм Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме