https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пакуль не атрымала афіцыйны адказ з Украіны наконт гібелі беларускага грамадзяніна 22 студзеня ў час падзей у Кіеве


Пра гэта паведаміў 27 лютага журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"У сувязі з гэтым здарэннем украінскаму боку быў накіраваны зварот з просьбай паведаміць абставіны гібелі беларускага грамадзяніна, а таксама правесці максімальна аператыўнае і ўсебаковае расследаванне, аб ходзе і выніках якога неабходна паведаміць беларускаму боку. Да гэтага часу адказ на зварот адсутнічае", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Прадстаўнік МЗС таксама паведаміў, што беларуская дыпмісія ва Украіне працуе ў звычайным рэжыме і ажыццяўляе ўвесь комплекс паслуг, якія аказваюцца, у тым ліку і беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца за мяжой.

Інфармацыя аб іншых пацярпелых або загінуўшых грамадзянах Беларусі з Украіны пакуль не паступала. Вядома толькі аб інцыдэнце з абстрэлам аўтобуса з турыстамі ў Ровенскай вобласці, у выніку якога пацярпеў грамадзянін Расіі - жыхар Беларусі. Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку наконт гэтага таксама не паступала. Беларуская консульская служба рэагавала на гэты выпадак у аператыўным парадку.

Акрамя таго, Дзмітрый Мірончык адзначыў, што пакуль няма неабходнасці ў эвакуацыі беларускіх грамадзян з Украіны, і нагадаў, што МЗС раней рэкамендавала часова пакінуць гэту краіну.

27 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1084
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки Майдан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме