Пытанні падрыхтоўкі праекта дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама арганізацыі пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, што мае адбыцца ў Маскве 11 сакавіка, абмяркоўваліся 28 лютага ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з намеснікам міністра замежных спраў РФ Васілём Небянзей.
"Адбыўся таксама канструктыўны абмен думкамі ў дачыненні да падрыхтоўкі да іншых міжнародных форумаў у рэгіёне, у прыватнасці пасяджэнняў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін СНД і АДКБ", — гаворыцца ў паведамленні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2014