https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Атрымаць канадскае грамадзянства стане складаней


Урад прэм’ер -міністра Стывена Харпера прадставіў ў чацвер на разгляд парламента законапраект, які ўзмацняе жорсткасць правіл атрымання грамадзянства Канады.
Як адзначыў міністр па пытаннях грамадзянства і іміграцыі Крыс Александэр, мяркуецца ўнесці папраўкі ў Закон аб грамадзянстве ад 1977 года.

Паводле яго слоў, «змены ў іміграцыйным заканадаўстве будуць унесены ўпершыню за апошнія 25 гадоў». «Канадскае грамадзянства — прывілей, а не права, — падкрэсліў міністр. — І прапанаваная рэформа заклікае гэта падкрэсліць, адначасова узмацняючы абарону інстытута грамадзянства ад злоўжыванняў».
Згодна з папраўкамі, асобы, якія маюць від на жыхарства ў Канадзе і жадаюць стаць паўнапраўнымі грамадзянамі, павінны «фізічна знаходзіцца на тэрыторыі краіны на працягу чатырох з апошніх шасці гадоў «, што папярэднічае падачы адпаведнай заяўкі. Яны таксама абавязаны будуць прадстаўляць у дадзены перыяд падатковыя дэкларацыі.

У цяперашні час неабходна пражываць у Канадзе на працягу трох з чатырох гадоў, пры чым пацверджанняў выплаты падаткаў не патрабуецца.

«Мы хочам, каб асобы, якія прэтэндуюць на грамадзянства, лепш пазнаёміліся з краінай і яе законамі», — сказаў міністр. Калі зараз экзамены на веданне гісторыі Канады і моўныя тэсты жадаючыя атрымаць грамадзянства павінны здаваць ва ўзросце ад 18 да 54 гадоў, то новымі правіламі ўзроставыя рамкі пашыраюцца — з 14 да 65 гадоў. Істотна ўзмацняецца пакаранне за махлярства пры атрыманні грамадзянства — штраф у памеры $ 100 тыс. і 5 гадоў турмы замест цяперашніх $ 1 тыс. і 1 года турмы.

Прычынай для адмовы ў прадастаўленні грамадзянства стане зараз не толькі здзяйсненне крымінальных злачынстваў на тэрыторыі Канады, але і за яе межамі. Акрамя таго, урад зможа пазбаўляць канадскага грамадзянства тых жыхароў Краіны кляновага ліста, якія маюць падвойнае грамадзянства. Падставы — удзел у тэрарыстычнай дзейнасці і баявых дзеяннях супраць канадскіх вайскоўцаў, далучэнне ў іншых краінах да экстрэмістаў, здрада радзіме і шпіянаж. У цяперашні час закон дазваляе ануляваць грамадзянства толькі ў тых, хто падаваў пра сябе ілжывую інфармацыю.

Звязда, 7 лютага 2014
 
Дата публикации:07.02.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1084
 
Ключевые слова:
Канада Визовый режим Гражданство Иммиграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме