https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На літоўскіх эўра будзе «Пагоня»


Увесну высьветліцца, ці дазволяць Літве далучыцца да эўразоны.
У выпадку, калі будзе дадзена зялёнае святло, на Манэтным двары Літвы ўжо гэтым летам пачнуць чаканіць літоўскі эўра. Як будуць выглядаць новыя грошы ўжо можна ўбачыць у віленскім Музэі грошай. Піша Delfi.lt

Адзін бок эўраманэт для ўсіх краін аднолькавы, на другім — краінам дазволена вырашаць, як адлюстраваць сваю ідэнтычнасьць у агульнай валюце.

Першае месца на конкурсе эскізаў дасталася Антанасу Жукаўскасу. Пазьней кіраўніцтва Банку Літвы зацьвердзіла прапанаваны праект.

«Гэта Пагоня. Мы атрымалі розныя прапановы, што гэта маглі быць розныя архітэктурныя аб’еты — Катэдральны сабор, Вежа Гедыміна, Касьцёл Сьвятой Ганны, але мы ўсё ж такі думалі, што найлепшым выбарам было б тое, з чым Літву ідэнтыфікуюць стагодзьдзямі. Гэта Пагоня, сфармаваная ў XVI-м стагодзьдзі, як геральдычны знак вялікіх князёў літоўскіх.

Да прыкладу, Катэдральны сабор мы ня можам параўнаць з рымскім Калізеем, які ведаюць ва ўсім сьвеце. Ён ня быў бы так відавочны і вядомы сярод іншых манэтаў», — кажа кіраўнік Музэю грошай Відмантас Лаўрынавічус.

Пасьля абвяшчэньня пераможцаў конкурсу і зацьвярджэньня Банкам Літвы праекту на Манэтным двары Літвы былі адчаканеныя каля 10 000 літоўскіх эўраманэтаў.

Амаль усе яны ў дадзены момант захоўваюцца на манэтным двары.

Калі з наступнага году Літве атрымаецца ўвесьці эўра, летам пачнуць чаканіць новыя манэты.

Радыё Свабода, 12 студзеня 2014
 
Дата публикации:12.01.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1392
 
Ключевые слова:
Еврозона Литва Пагоня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме