https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пакуль не вырашана, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства", які пройдзе гэтай восенню ў Літве


Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю BNS пасол Літвы ў Мінску Эвалдас Ігнатавічус.
"Гэта будзе агульнае рашэнне ЕС, наконт якога зараз ідуць кансультацыі", зазначыў дыпламат, падкрэсліўшы, што яно "будзе залежаць і ад агульнага кантэксту адносін Беларусі з ЕС". "Літве — як наступнаму старшыні ЕС і суседу Беларусі — адводзіцца роля актыўнага пасрэдніка, гэтак жа як і пры вырашэнні іншых актуальных пытанняў нашага старшынства", — мяркуе Ігнатавічус.

Ён паведаміў, што прадстаўнікі Беларусі — і ўлад, і грамадзянскай супольнасці — будуць запрошаныя на шматлікія мерапрыемствы Усходняга партнёрства ў Літве. "Літва зацікаўлена ў максімальным уцягванні Беларусі ў гэту праграму — у галінах аховы межаў, транспарту, маладзёжнага абмену, умацавання грамадзянскай супольнасці і інш. Гэта і ёсць напаўненне гэтай праграмы, а яе вынікі — развіццё свабоднага гандлю і свабоднага перамяшчэння людзей, рэалізацыя сумесных праектаў — залежаць ад палітычнай волі і намаганняў абодвух бакоў", — падкрэсліў літоўскі дыпламат.

Ігнатавічус зазначыў, што падчас сваіх першых сустрэч у Мінску казаў пра наступнае старшынства Літвы ў ЕС і Усходнім партнёрстве. "Гэтыя тэмы важныя для Беларусі, бо ЕС з`яўляецца яе найважнейшым гандлёвым партнёрам. У самым пачатку рэалізацыі праграмы "Усходняе партнёрства" мы падрыхтавалі сумесны спіс прапаноў Літвы, Украіны і Беларусі — ад энергетыкі, транспарту, аховы навакольнага асяроддзя да агульнай культурнай спадчыны. Такім чынам, Усходняе партнёрства адпавядае і гістарычнай еўрапейскай традыцыі нашых дзяржаў, і сённяшнім патрэбнасцям супрацоўніцтва", — сказаў дыпламат.

Нагадаем, прымаючы 16 красавіка даверчыя граматы ў новага пасла Літвы, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Разлічваем, што літоўскае старшынства ў ЕС у другой палове 2013 года будзе перыядам актыўнай нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносін".

БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2013
 
Дата публикации:16.04.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1474
 
Ключевые слова:
Восточное партнёрство Беларусь-Литва Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме