https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фарміраванне пояса добрасуседства з`яўляецца адным з прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі


Аб гэтым заявіў 16 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы ў паслоў замежных дзяржаў.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што няпростая гісторыя навучыла беларусаў высока цаніць мір і давер, сябраваць шчыра і без каменя за пазухай. На яго думку, менавіта гэта з`яўляецца надзейнай асновай для дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Якія б рэгіёны вы ні прадстаўлялі, у самым сэрцы Еўропы ў асобе Беларусі вы знаходзіце прадказальнага і адкрытага партнёра. Мы не толькі гатовы да плённага ўзаемадзеяння, але і па-сяброўску заўсёды прыйдзем на дапамогу ў выпадку неабходнасці", - запэўніў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь рэалізуе любыя ініцыятывы, якія дапамогуць умацаваць сувязі паміж краінамі і пашырыць гарызонты супрацоўніцтва. "Беларусь настроена на ўзаемнае ўзбагачэнне культур і паглыбленне разумення паміж народамі. У гэтым кантэксце адным з безумоўных прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі з`яўляецца фарміраванне пояса добрасуседства, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Наш прынцып - не ствараць суседзям ніякіх праблем, выбудоўваць адносіны асаблівага даверу, разам пераадольваць цяжкасці".

Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што адносіны Беларусі з дзяржавамі, якія яны прадстаўляюць, стануць дастойным прыкладам дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "І ў гэтым можаце смела разлічваць на маю асабістую падтрымку вашых намаганняў", - дадаў беларускі лідар.

Даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі ўручылі паслы Анголы, Гватэмалы, Гвінеі-Бісау, Ірана, Кот-д`Івуара, Лаоса, Літвы, Мексікі, Нігерыі, Перу, Філіпін і Чылі.

16 красавіка 2013, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1273
 
Ключевые слова:
Посольство Внешняя политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме