https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і яшчэ сем краін СНД заклікалі міжнародную супольнасць, у тым ліку дзяржавы АБСЕ, аб`яднаць намаганні ў барацьбе з новымі пагрозамі


Сумесную заяву зачытаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Валерый Варанецкі 9 мая на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ.
Дакумент быў прымеркаваны да 68-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе беларускае пасольства ў Аўстрыі.

Аўтары заявы — дэлегацыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана — адзначаюць "вырашальны ўнёсак народаў краін СНД у вялікую перамогу над фашызмам", а таксама падкрэсліваюць "важнасць захавання светлай памяці аб подзвігах і ахвярах найбуйнейшай чалавечай катастрофы ХХ стагоддзя". "Увага АБСЕ была прыцягнутая да неабходнасці беражлівага стаўлення да месцаў пахаванняў, помнікаў і мемарыяльных комплексаў Другой сусветнай вайны, недапушчэння іх апаганьвання, а таксама супрацьдзеяння любым спробам абяліць злачынствы нацыстаў і іх памагатых", — паведамляе пасольства.

У заяве таксама прагучаў заклік аб`яднаць намаганні міжнароднай супольнасці ў барацьбе з новымі выклікамі і пагрозамі, у прыватнасці, з ростам праяўленняў неанацысцкай ідэалогіі, агрэсіўнага нацыяналізму, экстрэмізму і ксенафобіі.

БелаПАН
Мінск, 11 мая 2013
 
Дата публикации:11.05.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1722
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Экстремизм Ксенофобия Неонацизм Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме