https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Меліта Станюта заваявала 4 золаты і 1 серабро на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Італіі


Беларуска Меліта Станюта заваявала 4 золаты і 1 серабро на чацвёртым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які 26-28 красавіка прайшоў у італьянскім Пезара.
Спачатку Меліта Станюта выйграла мнагабор`е, па выніках чатырох відаў практыкаванняў набраўшы суму 70,516 бала (17,850 з абручом + 18,050 з булавамі + 16,933 з мячом + 17,683 са стужкай). Два іншыя месцы на п`едэстале занялі расіянкі Марыя Цітова - 70,450 бала (17,750 + 17,917 + 17,633 + 17,150) і Дар`я Сваткоўская - 70,050 (18,067 + 17,950 + 17,783 + 16,250). Другая прадстаўніца Беларусі Кацярына Галкіна, набраўшы суму 69,567 бала (17,467 + 17,567 + 17,300 + 17,233), заняла 5-е месца сярод 56 удзельніц.

Яшчэ тры золаты выйграла лідар зборнай Беларусі ў фіналах асобных практыкаванняў. Меліта Станюта была лепшай у кампазіцыях з мячом (17,783), булавамі (17,967) і стужкай (17,850).

Сярэбраным прызёрам Меліта Станюта стала ў практыкаванні з абручом (18,017). Золата тут у расіянкі Дар`і Сваткоўскай (18,033), якая таксама атрымала серабро ў практыкаванні з булавамі (17,933).

Яшчэ адна расіянка Марыя Цітова папоўніла сваю калекцыю серабром у кампазіцыі з мячом (17,750), а Сон Ён Яэ з Паўднёвай Карэі заняла другое месца ў практыкаванні са стужкай (17,483).

Прадстаўніца Украіны Ганна Рызатдзінава тройчы станавілася бронзавым прызёрам - у практыкаваннях з абручом (17,817), булавамі (17,800) і стужкай (17,417), а ізраільцянка Нета Рыўкін заняла трэцяе месца ў кампазіцыі з мячом (17,667).

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Кацярына Галкіна заняла 5-е месца ў практыкаванні з абручом (17,583), стала 6-й у кампазіцыях з мячом (17,233) і булавамі (17,000), а таксама паказала 7-ы вынік у практыкаванні са стужкай (16,400).

На этапе Кубка свету ў Пезара таксама былі разыграны ўзнагароды ў групавых практыкаваннях. Каманда Беларусі выступала тут у абноўленым складзе. Разам з сярэбранымі медалісткамі лонданскай Алімпіяды-2012 Аляксандрай Наркевіч і Марынай Ганчаровай у турніры прынялі ўдзел адразу чатыры дэбютанткі - Ганна Дудзянкова, Валерыя Пішчэліна, Хрысціна Касцевіч і Марыя Кацяк.

Таму зразумела, што ў дваябор`і (3 мячы і 2 стужкі; 10 булаў) беларуская каманда заняла толькі 9-е месца сярод 13 дружын, набраўшы суму 30,884 бала (15,117 + 15,767). У тройку прызёраў тут ўвайшлі Італія - 35,050 (17,250 + 17,800), Балгарыя - 34,000 (16,767 + 17,233) і Украіна - 33,100 (16,300 + 16,800).

А вось у фінале практыкаванняў з 3 мячамі і 2 стужкамі беларускай камандзе ўдалося заваяваць бронзу - 17,200 бала. Першая тут Італія (17,833), другая - Балгарыя (17,367).

У практыкаванні з 10 булавамі беларускі таксама былі блізкія да п`едэстала, заняўшы 4-е месца (16,700 бала). У тройку прызёраў увайшлі Італія - 17,183, Украіна - 17,050 і Балгарыя - 16,833.

Паралельна з этапам Кубка свету праходзіў турнір больш нізкага рангу "Чыта ды Пезара", дзе выступалі маладзейшыя ўдзельніцы.

У індывідуальных спаборніцтвах беларуска Марыя Кадобіна заняла 8-е месца ў мнагабор`і, па выніках чатырох відаў (абруч, мяч, булавы, стужка) атрымаўшы суму 61,500 бала. У прызавой тройцы расіянка Яна Кудраўцава (71,300), украінка Вікторыя Мазур (68,200) і Лізавета Гамалеева з Латвіі (65,800).

У фіналах асобных практыкаванняў Марыя Кадобіна заваявала 2 прызавыя месцы. У кампазіцыі з булавамі яна стала другой (16,750 бала) услед за расіянкай Янай Кудраўцавай (17,600) і апярэдзіўшы Алену Кашавацкую (16,500) з Ізраіля. У практыкаванні з мячом беларуска Марыя Кадобіна заняла 3-е месца (17,250), прапусціўшы наперад расіянку Яну Кудраўцаву (18,000) і ўкраінку Вікторыю Мазур (17,400).

У практыкаванні з абручом Марыя Кадобіна заняла 7-е месца (15,250), а ў кампазіцыі са стужкай у фінал не прабілася.

Юніёрская каманда ў групавых практыкаваннях (Яўгенія Вянско, Улада Зыранава, Крысціна Шэйда, Яна Чорная, Кацярына Далінкіна, Крысціна Новікава) заняла на турніры "Чыта ды Пезара" 4-е месца (15,833) у кампазіцыі з 5 абручамі, прапусціўшы наперад гімнастак Балгарыі (16,217), Расіі (15,983) і Азербайджана (15,967).

29 красавіка 2013, Мінск
Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2222
 
Ключевые слова:
Художественная гимнастика Спорт в Беларуси Мелита Станюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме