Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка 8 красавіка сустрэўся са старшынёй Вярхоўнай рады Уладзімірам Рыбаком
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Украінай, а таксама пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.