Улады Паўночнай Карэі аб`явілі, што гатовы адказаць на варожую палітыку ЗША перадавымі, мінімізаванымі і аблегчанымі сродкамі ядзерных удараў. У пасланні гаворыцца, што час выбуху імкліва набліжаецца і вайна на Карэйскім паўвостраве можа пачацца "сёння або заўтра".
Адказнасць за абвастрэнне канфлікту КНДР поўнасцю ўсклала на Злучаныя Штаты.
4 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА