Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла 11-е месца ў гонцы пераследу на 10 км, якая прайшла 16 сакавіка ў Ханты-Мансійску ў межах заключнага этапу Кубка свету.
Па стане на раніцу 17 сакавіка на дарогах Беларусі затораў і абмежаванняў у руху транспарту няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Як паведаміў у нядзелю камандуючы Вайскова-морскім флётам адмірал Віктар Чыркоў, пяць ці шэсьць караблёў Чарнаморскага флёту, сярод якіх крэйсеры і фрэгаты, будуць стала знаходзіцца ў Міжземным моры дзеля абароны інтарэсаў Расеі ў рэгіёне.
Дванаццаць дакументаў падпісана 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу паводле вынікаў пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, паведамляе прэс-служба Крамля.
Расія і Беларусь павінны актывізаваць эканамічнае супрацоўніцтва і давесці тавараабарот да 50 мільярдаў долараў, заявіў Уладзімір Пуцін, адкрываючы 15 сакавіка пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Стрэльні (пад Санкт-Пецярбургам).
Паводле аператыўнай інфармацыі на 9.45 16 сакавіка, у выніку снегападу і ДТЗ быў абцяжараны рух на 30 участках аўтамабільных дарог, абясточана 1.688 населеных пунктаў, паведамляе МНС.
16 сакавіка ў Казахстане прызямлілася капсула пілятаванага касьмічнага карабля «Союз ТМА-06М». Як паведамляюць у Цэнтры кіраваньня палётамі, падзея прайшла ў штатным рэжыме.
Пра гэта было абвешчана ў Брусэлі ў ноч на суботу пасьля перамоваў паміж прадстаўнікамі Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду, якія доўжыліся некалькі гадзінаў.