https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сустрэча А.Лукашэнкі і У.Пуціна праходзіць у Санкт-Пецярбургу


Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна праходзіць 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.
У пачатку двухбаковай сустрэчы абодва прэзідэнты адзначылі важнасць маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, паколькі ў гэтым фармаце акрамя кіраўнікоў дзяржаў таксама прымаюць удзел кіраўнікі ўрадаў, міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.

"Ёсць дзясятак вельмі важных пытанняў, якія не могуць быць вырашаны па-за Вышэйшым дзяржсаветам. Таму мы і сабраліся ў гэтым цудоўным горадзе", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў асаблівае стаўленне беларусаў да Санкт-Пецярбурга, адкуль, паводле яго слоў, пасля Вялікай Айчыннай вайны прыязджалі ў Мінск асноўныя спецыялісты. "Таму мы вельмі блізкія з піцерцамі, ленінградцамі", - сказаў беларускі лідар, выказаўшы надзею на тое, што бакам удасца рушыць наперад у двухбаковых адносінах.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў, што добрая атмасфера будзе садзейнічаць дасягненню станоўчых вынікаў цяперашняй сустрэчы.

"У нас будзе магчымасць прааналізаваць усё, што было зроблена апошнім часам у сферы будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, і паглядзець на некалькі крокаў наперад. Упэўнены, дыскусія будзе цікавая і змястоўная", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Праз некаторы час да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся прэм`ер-міністры Беларусі і Расіі Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў, а таксама дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, і перагаворы прадоўжыліся ў пашыраным складзе.

15 сакавіка 2013, Санкт-Пецярбург
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.03.2013
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1928
 
Ключевые слова:
Дипломатия Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме