https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тры групы выхадцаў з Каўказа затрыманыя за мінулыя суткі ў раёне мяжы Беларусі з краінамі ЕС


11 выхадцаў з Каўказа за мінулыя суткі парушылі памежнае заканадаўства на літоўскім і польскім напрамках беларускай мяжы.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, групу з чатырох нелегальных мігрантаў лідскія памежнікі затрымалі раніцай 11 сакавіка ў Воранаўскім раёне, атрымаўшы інфармацыю ад мясцовага насельніцтва. Мужчыны ў момант затрымання знаходзіліся за 400 м ад лініі мяжы і не ўтойвалі, што збіраліся яе незаконна перасячы. Парушальнікі дзяржмяжы змешчаны ў ІЧУ Лідскага памежнага атрада.

Яшчэ адну групу з чатырох чалавек заўважылі жыхары населенага пункта Беняконі і паведамілі пра гэта памежнікам. Падчас разбору ўдалося ўстанавіць, што мужчыны прыехалі ў прыгранічча нібыта наведаць знаёмага. Аднак аб афармленні пропуску на права ўезду, часовага знаходжання і перамяшчэння не паклапаціліся. Парушальнікі памежнага рэжыму 12 сакавіка будуць перададзены супрацоўнікам Воранаўскага РАУС.

Незаконна трапіць у Польшчу цераз Беларусь збіраліся яшчэ трое прадстаўнікоў каўказскага рэгіёну. Аднак гродзенскія памежнікі ўжо валодалі інфармацыяй аб магчымым парушэнні. У момант затрымання нелегалы паспелі пераадолець сігналізацыйны комплекс, кантрольна-следавую паласу і паспрабавалі трапіць на сумежны бок. Пры сабе ў іх былі мапы, атласы Беларусі, мабільныя тэлефоны, адзін з якіх падключаны да беларускага аператара сотавай сувязі, а таксама каля 800 еўра.

Два з затрыманых маюць шматлікія татуіроўкі, якія сведчаць пра тое, што іх уладальнікі адбывалі пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Праверкі пацвердзілі гэтыя здагадкі: адзін з затрыманых быў двойчы мы за рабаванне і разбой, другі — за насільныя дзеянні. Высвятляецца датычнасць затрыманых да незаконных узброеных фарміраванняў. Усе знаходзяцца ў ІЧУ памежнай групы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2013
 
Дата публикации:12.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1866
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме