https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расіі дазволілі шматжонства. Каму будзе дазволена мець адразу некалькі жонак і ці законна гэта?


Духоўнае ўпраўленне мусульман (ДУМ) дазволіла расійскім паслядоўнікам ісламу практыкаваць рэлігійнае шматжонства.
Намеснік старшыні Упраўлення, муфцій Масквы Ільдар Аляутдзінаў абвясціў, што расійскія мусульмане могуць мець да чатырох жонак у тым выпадку, калі муж і ўсе яго жонка будуць роўныя паміж сабой і будуць атрымліваць ад мужа аднолькавую ўвагу і фінансавае забеспячэнне.

Заява Аляўтдзінава выклікала рэзананс і справакавала дыскусію аб дапушчальнасці шматжонства, адпаведнасці гэтай практыкі Канстытуцыі і курсу на традыцыйныя каштоўнасці: словамі намесніка старшыні ДУМ абурыліся ў Дзярждуме, РПЦ і палітычных колах Расіі.

Фетва (багаслоўскае заключэнне) пра шматжонства пакуль не апублікавана на афіцыйным партале ДУМ, бо праходзіць дапрацоўку, аднак Ільдар Аляўтдзінаў вусна растлумачыў яе асноўныя палажэнні.

Са слоў муфтыя вынікае, што расійскія мусульмане не могуць мець адразу некалькі жонак з простага жадання. Намеснік старшыні ДУМ расказаў, што дазволіць прыхільнікам ісламу заводзіць другі, трэці і чацвёрты шлюб могуць з прычыны «сэксуальнай несумяшчальнасці» з першай жонкай ці яе «нежаданнем нараджаць дзяцей».

Для тых, хто вырашыць завесці дзвюх і больш жонак, абавязковыя пэўныя ўмовы. Так, палігамны мусульманін будзе абавязаны ў роўнай ступені забяспечыць кожную з сваіх жонак — даць кожнай з іх асобнае жыллё і роўную суму на выдаткі. Акрамя таго, на кандыдатаў у шматжонцы накладваюць і іншыя абавязацельствы, напрыклад, шчыра расказаць першай жонцы аб існаванні другой, а таксама праводзіць роўную колькасць часу з кожнай з іх ва «ўстаноўленай чарговасці».

Упраўленне таксама пакідае жанчынам права не жыць у палігамным шлюбе — гэта магчыма ў тым выпадку, калі мусульманін не паведаміў першай жонцы аб з’яўленні новай, і тая адмаўляецца «мірыцца» з гэтым.

Аляўтдзінаў прызнаў, што практыка шматжонства не адпавядае расійскаму заканадаўству і Сямейнаму кодэксу, але з яго слоў вынікае, што законы не павінны перашкодзіць гэтай з’яве, бо забеспячэннем захавання правоў жанчын будуць займацца не ўлады, а рэлігійная абшчына.

Тым часам з рэзкай крытыкай фетвы багасловаў ДУМ выступіла дэпутат Дзярждумы Ніна Астаніна. Яна падкрэсліла, што Расія з’яўляецца свецкай краінай, і дзяржава не мае права ўмешвацца ў рэлігійнае жыццё грамадзян, аднак тыя, у сваю чаргу, павінны прытрымлівацца свецкіх законаў. Яна падкрэсліла, што жыць па Канстытуцыі абавязаны ўсе расіяне незалежна ад канфесійнай прыналежнасці.

Звязда, 20 снежня 2024
 
Дата публикации:20.12.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:58
 
Ключевые слова:
Россия Ислам Многожёнство Полигамия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме