https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Норма 2,2 грама масла на суткі ў 90-я і дзясяткі найменняў у гіпермаркетах сёння


Пра які ўзлёт па-беларуску гаварылі ў Брэсце.
Выстава "Беларусь. Узлёт" адкрылася сёння ў гандлёвым цэнтры "Карона" ў Брэсце ў рамках "Марафону адзінства". Яскравыя прыклады таго, як змянілася жыццё беларусаў у параўнанні з 90-мі, прывяла на адкрыцці выставы генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч.

"У кожным горадзе мы расказваем факты, якія маюць адносіны непасрэдна да рэгіёна. Так бліжэй і больш зразумела для людзей, калі яны чуюць знаёмыя гарады, адрасы, знаёмыя назвы", - сказала Ірына Акуловіч.

"Гэта выстава расказвае пра тое, як мы развіваліся, дае магчымасць задумацца аб тым, што было раней і як ёсць цяпер, - адзначыла Ірына Акуловіч. - Мы пачыналі свой шлях сярод пустых паліц, талонаў, купонаў, практычна галечы, і нашы бацькі не ведалі, як нас накарміць". Сорак плакатаў, на якіх фота сучасныя і 30-гадовай даўнасці, - усе яны пра звычайнае жыццё беларусаў. "Тут Беларусь такая, якая яна ёсць. Жыццё беларусаў сёння і 30 гадоў таму. Гэта самая простая магчымасць расказаць аб тым, што змянілася, - адзначыла гендырэктар БЕЛТА. - Але гэта не проста выстава, гэта інтэрнэт-праект. Мы размяшчаем інфармацыю на QR-кодах, перайшоўшы па якіх можна прачытаць больш інфармацыі, убачыць больш фатаграфій".  

Ірына Акуловіч звярнула ўвагу на загалоўкі ў рэспубліканскай, абласной, мясцовай прэсе 90-х, якія былі проста жудаснымі. "Адзін з такіх загалоўкаў - "Не до жиру...". Гэта расказ пра жыццё Брэсцкай вобласці. Я вельмі шмат перачытала такіх заметак, але гэта мяне ўразіла лічбай. У Баранавічах у магазінах былі ўстаноўлены нормы па продажы масла ў дзень на чалавека, якога цяпер багата - не ведаеш, якое выбраць. У пачатку 90-х гэта лічба, вы толькі ўдумайцеся, - 2,2 грама", - адзначыла яна.

Гаворачы пра нормы, якія існавалі, гендырэктар БЕЛТА прывяла ў прыклад і сітуацыю 30-гадовай даўнасці з чэргамі ў Брэсце: "Продаж каля ўнівермага ў Брэсце. Адзін з артыкулаў расказвае аб тым, што чэргі былі не толькі за прадуктамі - з раніцы ва ўнівермаг з`яўлялася яшчэ адна чарга. Прыходзілі тыя, хто прадаваў талоны і купоны, каб нешта можна было купіць за грошы".

"Мы цяпер з вамі знаходзімся ў шыкоўным гандлёвым цэнтры, дзе ёсць абсалютна ўсё. А вось на адным з плакатаў - гісторыя аб тым, што красоўкі можна было купіць адны, раз у год, і тое пасля прад`яўлення дакумента з гарвыканкама, - сказала яна. - Цяпер мы думаем пра Каляды і Новы год. Хтосьці з нас выбірае рэцэпты, хтосьці шукае падарункі для блізкіх. У нас ёсць выбар - гандлёвыя цэнтры, гандлёвыя пляцоўкі ў інтэрнэце. Яны змагаюцца за нас з вамі, і мы выбіраем па цане, па якасці. Выбіраем і думаем пра вельмі светлыя і добрыя рэчы, а не пра тое, дзе ўзяць кілаграм хаця б мандарынаў да Новага года. Я, напрыклад, добра памятаю, як мы з маці ездзілі ў Санкт-Пецярбург да брата ў армію і везлі адтуль палку каўбасы і кілаграм мандарынаў, таму што ў Магілёве, дзе я жыла, гэтага не было".

"Наша задача і тут, на "Марафоне адзінства", расказваць, паказваць, быць адзінымі. Мы ўсе павінны быць разам для таго, каб і далей, і праз 10 гадоў мы зрабілі яшчэ адзін узлёт", - сказала Ірына Акуловіч.

Выстава "Беларусь. Узлёт" адлюстроўвае шлях краіны за апошнія 30 гадоў. Выстава ўяўляе сабой 40 унікальных плакатаў з фатаграфіямі за перыяд 30-гадовага шляху незалежнай Беларусі. Яны зроблены ў пачатку 90-х фатографамі БЕЛТА Аркадзем Нікалаевым, Уладзімірам Шубам і Аляксандрам Дзідзевічам. Таксама пры падрыхтоўцы экспазіцыі выкарыстаны ўнікальныя здымкі Дзяржынскага архіва кінафотафонадакументаў.

20 снежня 2024, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Марафон адзінства Брэст Выставка 30-лет Независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме