https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"На Цёплага Ляксея сажалка карасее…", або Рыбны дзень ля сакавіцкай печы


30 сакавіка ў народным календары святкуюць Аляксея Цёплага. У гэты дзень свае імяніны ў каталіцкай традыцыі святкуюць Амелія, Леанард і Ян, а ў праваслаўнай – Макар і Аляксей.
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра рыбныя скарбы беларускіх вадаёмаў, дзеліцца кулінарнымі сакрэтамі апрацоўкі рыбы і раіць прыгатаваць па вясковых рэцэптах карпа з грэцкай начынкай ды велікапоснага карася, фаршыраванага па-спораўску.

Калісьці ад гэтага дня рыбакі пачыналі актыўна рыхтавацца да рыбнай лоўлі: плялі сеткі, смалілі лодкі, папраўлялі або майстравалі розныя рыбалоўныя прылады.

Таксама менавіта ў дзень рыбалова ў 1581 годзе атрымаў магдэбургскае права горад Пінск, які стаіць побач са злучэннем рэк Піна і Прыпяць. Піншчына – водны край, і натуральна, што тут амаль няма чалавека, які б не быў звязан з рыбай, яе лоўляй і, вядома ж, з гатаваннем.

Беларусь увогуле краіна азёр і рэк, у якіх на сёння налічваецца каля 65 відаў рыб, датычных да 19 сямействаў. Нашы рэкі і азёры заўжды былі поўныя разнастайнай рыбы: ліні, вугры, судакі, стронгі, шчупакі, карасі, ляшчы, плоткі, карпы, сяляўкі і інш. Толькі не лянуйся – лаві ды гатуй смачныя стравы! Бо, як казалі на Віцебшчыне: "На Цёплага Ляксея сажалка карасее…".

"Я ўчара паймаў сама…"

Рыбная лоўля – адзін з любімых відаў адпачынку беларусаў. Круглы год яе аматараў з вудамі можна сустрэць на вадаёмах і на прыродзе, і ў горадзе.

Рыбаловы часта жартуюць, складаючы пра сябе і пра памеры злоўленай імі рыбіны прымаўкі, байкі, анекдоты і нават… прыпеўкі! Так, у Бялыніцкім раёне, што на Магілёўшчыне, нядаўна пачула вельмі сучасную прыпеўку пра разумнага сома:

"Я ўчара паймаў сама,
Думаў, што сайду с ума!
Адпусці, сказаў мне сом,
Я з каронавірусом!"

Ужо сталі класічнымі і анекдоты пра памер вылаўленай рыбы, у якой быццам бы "вока бывае велічынёй з кулак рыбалова". А ў вёсцы Спорава – дзе на беразе жыхары паставілі помнік карасю – жартуюць, што "рыбу можна лавіць фартухом", яе ў вадзе столькі, што "сама ў вядро скача" і нават "рыбную юшку часам вараць проста ў возеры", расклаўшы на беразе з усіх бакоў агні!

Рыбу ядуць беларусы вельмі часта

Здаўна і па сённяшні час рыбу ядуць беларусы вельмі часта. Гатуюць як свежую, так і з нарыхтаванай у запас: акрамя юшкі ды іншых першых страў з рыбай, яе адварваюць, запякаюць, фаршыруюць, робяць халадзец, сушаць, вэндзяць і марынуюць.

Паўсюдна ў Беларусі, дзе б рыбныя стравы ні гатаваліся, прытрымліваюцца аднаго старажытнага правіла: рыба павінна быць абсалютна свежая – толькі тады яна будзе здаровай і смачнай ежай!

Духмянасць рыбных страў

Як і кожны іншы прадукт, рыбу трэба ўмець прыгатаваць. Вядома, апрацоўка рыбы патрабуе цярплівасці і досведу, ды й увогуле працэс гэты малапрыемны. Але ж, каб зрабіць яго лягчэйшым, а рыбу – смачнай і карыснай для здароўя, ёсць у гаспадынь свае кулінарныя прыёмы і сакрэты:

*трэба мець востры нож, аднак можна набыць і адмысловыя нажніцы для рыбы, якімі зручна рэзаць плаўнікі і скуру;
*лепш за ўсё чысціць рыбу на пластыкавай ці шклянай дошцы (дрэва лёгка ўбірае ў сябе рыбны пах);
*перад тым, як чысціць рыбу, варта засцяліць дошку паперай, каб пасля вантробы з луской разам са згорнутай паперай лёгка выкінуць у смецце;
*каб рыба не выслізгвала з рук падчас чысткі, можна абмакнуць пальцы, якімі вы яе трымаеце, у соль.

У народнай кухні нямала пажыўных і смачных посных страў з рыбай. 

Sputnik Беларусь, 30 сакавіка 2025
 
Дата публикации:30.03.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:62
 
Ключевые слова:
День рыбалова Рыбны дзень Традиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме