https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 19 красавіка 2025 года


Гэты дзень з`яўляецца сто дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 256 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 красавіка

У 1563 годзе Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу "Апостал".

Хто нарадзіўся 19 красавіка

1881 год: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.
1926 год: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык і грамадскі дзеяч Васіль Тацішчаў і амерыканскі акцёр Джэймс Франка.

19 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўная царква адзначае шосты дзень Перадвелікоднага тыдня – Вялікую суботу. У гэты дзень царква ўспамінае пахаванне Ісуса Хрыста, знаходжанне цела ў магіле, сашэсце душою ў пекла для абвяшчэння там перамогі над смерцю і збавення душ. Перад самым Вялікаднем вернікі ідуць у храм, гэты час лічыцца асабліва радасным. Велікоднае богаслужэнне пачынаецца ў ноч з суботы на нядзелю, пасля чаго пачынаюць хросны ход са спевамі. У гэты дзень у храмах асвячаюць велікодныя стравы.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Яўціхія і Ерыміі, імя якога якога ў народзе спрасцілася да Ярома. Яўціхія жа называлі Ціхі і сачылі ў гэты дзень за ветрам.

Калі 19 красавіка дзень ціхі і бязветраны, будзе добры ўраджай. Калі ж дзьме моцны вецер, ён і напрыканцы лета будзе дзьмуць, страсе ўсё калоссе.

Звычайна да гэтага дня ўжо пачыналі квітнець яблыні, і гэта лічылася добрай прыкметай – тады лета будзе цёплае і прыйдзе рана.

Sputnik, 19 красавіка 2025
 
Дата публикации:19.04.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:102
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Апрель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме