https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Велапрабег «Дарогамі памяці» арганізавалі ў Брэсце да Дня народнага адзінства


Мерапрыемства ініцыяваў Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі, праходзіць яно ўжо трэці раз. Сімвалічна, што велапрабег стартаваў на Брэстчыне, якая называе сябе першым рэгіёнам. Затым яна перадасць эстафету іншым абласцям Беларусі і Мінску.
Да акцыі далучыліся больш за 70 чалавек. Гэта работнікі сферы адукацыі і навукі, навучэнцы і студэнты з Брэста і Брэсцкага раёна.

«Мы павінны заўсёды памятаць, якую дарагую цану заплаціў беларускі народ для таго, каб мы маглі жыць, працаваць у мірнай, свабоднай краіне. І мы павінны зрабіць усё магчымае, каб наша краіна паспяхова развівалася. Мы павінны быць адзіныя. У адзінстве наша сіла і залог нашых будучых дасягненняў. Дзякуючы велапрабегу "дарогамі памяці" пастараліся з’яднаць розныя пакаленні, асабліва актыўная моладзь. Напярэдадні Дня народнага адзінства вырашылі такой акцыяй далучыцца да гэтага свята», — адзначыў Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка.

Стартаваў велапрабег у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Удзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання.

Наступным пунктам у маршруце стала месца, дзе размяшчаўся лагер для ваеннапалонных «Рэвыр». Нямецкія акупанты там замучылі не менш за 15 тыс.чалавек. Наведалі веласіпедысты таксама V форт.

Удзельнікі маюць намер зноў арганізаваць такую акцыю напярэдадні 17 верасня 2025 года. Маршрут падбяруць іншы, каб убачыць іншыя знакавыя месцы Брэсцкай вобласці.

Звязда, 14 верасня 2024
 
Дата публикации:14.09.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:87
 
Ключевые слова:
Велопробег Акция Дзень народнага адзінства Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме