https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Сяргей Макаранка прэзентаваў свае мемуары на "Вытоках"


Першы беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў Сяргей Макаранка (веславанне на байдарках і каноэ) прэзентаваў свае мемуары на спартыўна-культурным фестывалі "Вытокі.
Сяргей Макаранка падчас фестывалю прэзентаваў сваю кнігу "Ад Брэсцкай крэпасці да алімпійскай вяршыні". Гэта яго мемуары, выпушчаныя пры падтрымцы НАК.

"Кніга пра маё жыццё ад пачатку і да канца. У ёй ёсць вельмі шырока разгорнутая спартыўная частка, расказ пра маіх сяброў і таварышаў, з якімі я працаваў. Як я перажыў вайну, знаходзіўся ў Брэсце і бачыў немцаў", - расказаў пра сваю кнігу аўтар.

І сёння першыя экзэмпляры з яго рук атрымалі прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Трэці дзень фестывалю "Вытокі" ў самым разгары. Раніцай хлопцы і дзяўчаты сышліся ў інтэлектуальным спаборніцтве, а цяпер высвятляюць, хто ж хутчэйшы і мацнейшы на алімпійскім квесце. А наперадзе яшчэ канцэрт і бітва кавераў.

8 чэрвеня 2024, Пружаны
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Пружаны Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме