https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу» пройдзе ва ўсіх школах 3 мая


Аб гэтым паведаміла дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Алена Ануфровіч.
Цэнтральным мерапрыемствам праекта «Памяць пакаленняў у імя будучыні» стане ўсебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу». Яна пройдзе 3 мая ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі.

Урачысты старт праекту быў дадзены 27 лютага ля помніка батальёну міліцыі капітана К.Р.Уладзімірава ў вёсцы Гаі Магілёўскай вобласці.

«Разам з тым старты праекту былі дадзены па ўсёй краіне. Практычна ва ўсіх кутках Беларусі ва ўстановах адукацыі адбыліся ўрачыстыя лінейкі і вахты памяці каля помнікаў і абеліскаў», — падкрэсліла Алена Ануфровіч.

«Цэнтральным мерапрыемствам праекта стане ўсебеларуская дыктоўка „Я раскажу пра Перамогу“. Яна пройдзе 3 мая ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі. Апроч гэтага, рэалізуюцца іншыя значныя мерапрыемствы. Адно з іх — рэспубліканская акцыя „Гісторыя Перамогі ў асобах“. У час яе правядзення установы адукацыі збяруць і вывучаць матэрыялы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія пражывалі або пражываюць у іх населеным пункце. Такім чынам, пройдзе вялікая пошукавая работа — экспедыцыі, сустрэчы з удзельнікамі падзей і іх сваякамі. У дадатак будзе ажыццяўляцца асветніцкая дзейнасць, добраўпарадкаванне пахаванняў і памятных мясцін. А вынікам такой вялікай пошукавай працы стане стварэнне ў кожнай установе адукацыі тэматычнага інфармацыйнага стэнда, які ўвекавечыць подзвіг нашых абаронцаў для наступных пакаленняў», — расказала дырэктар.

Арганізатары таксама ініцыявалі правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Наша Перамога. Мая сям’я». «Ён накіраваны на даследаванне сямейнай гісторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці вывучаць дакументы, сямейныя рэліквіі і фатаграфіі, збяруць успаміны аб сваіх прадзедах. Вынікі даследавання прапануецца аформіць у кнігу памяці і стварыць відэапраекты з успамінамі. Самыя юныя ўдзельнікі створаць лэпбукі, а дзеці постаршы і студэнты — фотакнігі», — дадала Алена Ануфровіч.

Нададуць увагу ў праекце пытанням экалогіі і ландшафтнага азелянення. Для гэтага правядуць рэспубліканскую акцыю «Кветкі дабра». «Моладзь зробіць гірлянды для ўскладання да памятных мясцін у кожным населеным пункце, букеты для ветэранаў. А таксама створаць праекты тэматычных кветнікаў, прысвечаных вызваленню Беларусі», — адзначыла дырэктар. Яшчэ адным напрамкам, паводле слоў Алены Ануфровіч, стане прагляд патрыятычных фільмаў — «Альпійская балада», «Брэсцкая крэпасць», «Знак беды» і «Час вярнуцца».

Пераможцы і прызёры праекта будуць вызначаны ў верасні. Пераможцы змогуць паўдзельнічаць у новым праекце Брэсцкага аблвыканкама і Беларускай чыгункі «Скрозь гады звініць Перамога». На спецыяльным цягніку каля 150 удзельнікаў праедуць па маршруце Мінск — Брэст — Мінск і прымуць удзел у экскурсійных мерапрыемствах у Брэсце і Белавежскай пушчы.

Усебеларускі патрыятычны праект «Памяць пакаленняў у імя будучыні» прымеркаваны да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатары праекта — Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Звязда, 29 красавіка 2024
 
Дата публикации:19.04.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:250
 
Ключевые слова:
Акция Патриотизм Великая Отечественная война Диктовка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме