https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міліцыя затрымала гэтай ноччу 18 чалавек за п`янства ў раёне сталічнай вуліцы Зыбіцкая


Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
У ноч з 31 жніўня на 1 верасня супрацоўнікамі міліцыі за распіванне спіртных напояў на набярэжнай ракі Свіслач у Мінску, блізу вуліцы Зыбіцкая, а таксама за знаходжанне ў стане алкагольнага ап`янення былі затрыманыя 18 чалавек.

Традыцыйна да адпрацоўкі названай тэрыторыі прыцягваюцца супрацоўнікі ППСМ і АМАП. Праваахоўнікі звяртаюць увагу на грамадзян, якія п`юць спіртныя напоі па-за установамі, размешчанымі на Зыбіцкай, у прыватнасці на набярэжнай Свіслачы, а таксама на самой вуліцы — па-за барамі і летнімі тэрасамі.

Згодна са звесткамі ГУУС, у дачыненні да затрыманых складзеныя пратаколы на падставе арт. 17.3 КоАП (распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у грамадскім месцы або з`яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап`янення).

Паводле слоў кіраўніцтва Цэнтральнага РУУС Мінска, пасля складання неабходных дакументаў ўсе былі адпушчаныя.

"Сталічная міліцыя надае пільную ўвагу ахове грамадскага парадку на названай тэрыторыі, а таксама на размешчанай паблізу набярэжнай ракі Свіслач. У міліцыю ад грамадзян працягвае паступаць інфармацыя аб парушэннях грамадскага парадку з боку адпачывальнікаў на ўпадабанай моладзі вул. Зыбіцкай, а з улікам спрыяльных умоў надвор`я такія парушэнні пачасціліся. Сталічная міліцыя і надалей будзе ажыццяўляць ахову грамадскага парадку на вул. Зыбіцкай і прылеглых да яе тэрыторыях, каб забяспечыць грамадзянам належны адпачынак і камфортнае баўленне часу", — гаворыцца ў паведамленні ГУУС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2018
 
Дата публикации:01.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Мінск Общественный порядок Пьянство Алкоголь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме