https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вясковым школам трэба дапамагаць больш


Аб гэтым 28-га жніўня заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня ГА "БСЖ" Мар`яна Шчоткіна.
"Вясковую мясцовасць, школы ў вёсцы нам трэба вельмі берагчы. Дзеці ў іх заўсёды былі. Гэтым школам трэба больш дапамагаць, у тым ліку па бягучым рамонце, таму што не ўсё можна зрабіць рукамі педагагічнага калектыву і бацькоў. Дзеці ўсюды павінны прыйсці ў светлыя класы, добрую цёплую абстаноўку, да прафесіяналаў", - сказала Мар`яна Шчоткіна.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі наведала вучэбна-педагагічны комплекс "дзіцячы сад - сярэдняя школа" ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна. Сустрэча з педагагічным калектывам і дзецьмі прайшла ў рамках дабрачыннай акцыі "Збяром партфель разам".

"Усе абласныя арганізацыі, раённыя, пярвічныя ўдзельнічаюць у гэтай акцыі. З улікам Года малой радзімы мы вырашылі ўзяць курс на маленькія школы. Глядзім, як гатовы да новага навучальнага года дзеці, якія жывуць не ў гарадах, не ў буйных населеных пунктах.

Акрамя таго, мы яшчэ ахопім сацыяльныя прытулкі. У нас ужо сабраны канцылярскія тавары, партфелі, кнігі, сшыткі, дзённікі", - паведаміла яна.

"Наша будучыня ў руках моладзі. Дапамагчы пайсці ў школу кожнаму дзіцяці ў кожнай сям`і - гэта наш абавязак. Літаральна ў пятніцу ў саюз паступіла некалькі званкоў ад шматдзетных сем`яў з просьбай дапамагчы сабраць дзяцей у школу. Нам гэта вельмі прыемна: акцыя, сапраўды, ужо стала рэспубліканскай. Людзі ведаюць, куды звяртацца. Калі ўзнікла цяжкая жыццёвая сітуацыя і бацькі зведваюць складанасці, трэба проста аб гэтым сказаць. Дапамогу гатовы аказаць усе, мы ў тым ліку", - дадала Мар`яна Шчоткіна.

У падарунак вучэбна-педагагічнаму комплексу госці прывезлі канцылярыю да новага навучальнага года, кнігі для бібліятэкі, асаблівым падарункам стаў ноўтбук.

Вучні віталі візіцёраў невялікай канцэртнай праграмай, пасля чаго правялі экскурсію па садзе-школе. Мікрараён вучэбна-педагагічнага комплексу ахоплівае 23 населеныя пункты.

Ва ўстанове функцыянуюць 11 класаў і дзве групы дзяцей дашкольнага ўзросту. Навучальная ўстанова з`яўляецца цэнтрам адукацыйнай і культурнай дзейнасці ў аграгарадку і працуе ва ўзаемадзеянні з урачэбнай амбулаторыяй, вясковай бібліятэкай, ААТ "Шаршуны-Агра".

28 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:698
 
Ключевые слова:
Агрогородок Шаршуны Учебный год Сельская школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме