https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы


Адпаведны ўказ нумар 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні названай праграмы.

Аб магчымасці пашырэння часавых рамак правядзення Года малой радзімы Аляксандр Лукашэнка заявіў у красавіку бягучага года на рэспубліканскім суботніку. "Гэта была мая ідэя (аб`явіць Год малой радзімы). Шмат было меркаванняў. Думаў, трэба ўсё ж такі гэту тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзімы, а трохгоддзе, таму што за год мы наўрад ці штосьці там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны прывыкнуць, усвядоміць, намеціць сабе нейкія планы, а недзе камусьці трэба і грошы зарабіць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І тады я прапанаваў, давайце мы аб`явім бягучы Годам малой радзімы і падумаем аб прадаўжэнні. Таму гэта толькі старт".

20 чэрвеня 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:522
 
Ключевые слова:
Год малой родины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме