https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вандроўны фестываль вулічных тэатраў адправіцца 19 мая ў тур па Беларусі


Першы ў гісторыі Беларусі вандроўны фестываль вулічных тэатраў і цырка "Караван радасці" адправіцца 19 мая ў тур па краіне, паведаміў арт-дырэктар праекта Уладзімір Галак.
Больш за 70 артыстаў на працягу лета прынясуць свята дзясяткам тысяч жыхароў вялікіх і малых населеных пунктаў Беларусі.

Стартуе караван у Баранавічах у час святкавання Дня горада.

Цыркачы і вулічныя акцёры бясплатна выступяць на трох пляцоўках у самым цэнтры горада. Гледачы змогуць убачыць цыркавыя шоу, дзіцячыя спектаклі, клаўнаду, незвычайныя перформансы і нават жывыя статуі.

Закрые праграму незвычайны спектакль пра Дон Кіхота, дзе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі мучной бітвы.

Пасля Баранавіч "Караван радасці" будуць сустракаць у Наваполацку, Кобрыне, Жодзіне, Заслаўі і гарпасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці.

"Мы хочам, каб вулічныя артысты зрабілі беларускія гарады яшчэ больш яркімі, прыгожымі, энергічнымі, - растлумачыў Уладзімір Галак. - Пры стварэнні праекта натхняліся творчасцю больш дасведчаных калег з Расіі і Заходняй Еўропы. Хочам такім чынам далучыць беларускіх гледачоў да сучаснага мастацтва. Таксама гэты праект быў бы немагчымы без ініцыятывы гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, якія пайшлі на такі эксперымент".

Арганізатары запрашаюць калектывы, якія працуюць у жанрах вулічнага тэатра або цырка, далучыцца да праекта. Дастаткова прыслаць заяўку ў свабоднай форме на электронную пошту stfest.minsk@gmail.com. Партнёрам праекта выступае Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

8 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:580
 
Ключевые слова:
Цирковое искусство Уличный театр "Караван радасці"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме