"Рэспубліка Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні міждзяржаўных сувязяў, актывізацыі эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Зімбабве", — прыводзіць віншаванне прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дасягнутыя сёлета дамоўленасці ў сельскагаспадарчай і прамысловай сферах будуць садзейнічаць найбольш паспяховаму развіццю двухбаковых адносін і пераходу беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень.
Нядаўна Зімбабве наведала беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам.
13 сакавіка паводле вынікаў візіту Шэйман праінфармаваў Лукашэнку, што ў Зімбабве "дасягнутыя дамоўленасці і падпісаныя кантракты на суму прыблізна 58 млн долараў, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на 43 млн долараў і тэхнікі для лясной гаспадаркі на 15 млн долараў". Гаворка ішла таксама аб стварэнні зборачных вытворчасцяў беларускай сельскагаспадарчай і горназдабыўной тэхнікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2018
Мінск, 18 красавіка 2018