https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.


Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. У гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі.
"Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі—- гэта знамянальнае свята, якое ўвасабляе ў сабе наша братэрства і непарушную дружбу, добрасуседства, паразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва", — гаворыцца ў віншаванні.

"Кожны дзень мы сумесна працуем для дасягнення галоўнай мэты інтэграцыі — паляпшэння жыцця людзей за кошт паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Паводле яго слоў, саюзніцкія адносіны Беларусі і Расіі "спрыяюць пашырэнню ўзаемавыгадных эканамічных і гуманітарных сувязяў, усталяванню роўных правоў і адзіных сацыяльных гарантый для грамадзян".

"На міжнароднай арэне мы выступаем кансалідавана, робячы важкі ўнёсак у забеспячэнне міру і бяспекі. Паслядоўна і вынікова ўмацоўваем абараназдольнасць нашых краін, аб`ядноўваючы намаганні перад абліччам сучасных выклікаў і пагроз", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён лічыць, што "супрацоўніцтва Беларусі і Расіі валодае велізарным патэнцыялам". "Каб рэалізаваць яго ў поўнай меры, мы павінны няўхільна выконваць дамоўленасці, захоўваючы і развіваючы нашы дасягненні і агульную спадчыну", — адзначыў беларускі афіцыйны лідар.

"Сёння прыярытэтнымі напрамкамі доўгатэрміновага саюзнага будаўніцтва з`яўляюцца інавацыйныя і навукаёмістыя распрацоўкі, якія неабходна ўкараняць ва ўсе сферы жыцця. З іх дапамогай магчымая ўпэўненая пабудова высокатэхналагічнай эканомікі і інфармацыйнага грамадства", — лічыць Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што "ад эфектыўнасці сумесных дзеянняў шмат у чым залежаць аўтарытэт і пазіцыі Беларусі і Расіі ў сусветнай супольнасці, канкурэнтаздольнасць нашых краін і — што самае галоўнае — дабрабыт грамадзян".

"Саюзная дзяржава — гэта наш здабытак, які дазваляе двум братнім народам жыць адной сям`ёй у міры і згодзе. Упэўнены, што воля беларусаў і расіян да яднання, як і раней, будзе служыць трывалай падставай для інтэграцыйнага будаўніцтва, далейшага развіцця шматпланавага супрацоўніцтва і фарміравання агульнай найноўшай гісторыі", — рэзюмуе беларускі афіцыйны лідар.

БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2018. 
 
Дата публикации:02.04.2018
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:843
 
Ключевые слова:
День единения народов Беларуси и России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме