https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Традыцыйная сустрэча Паляковай-Макей з жонкамі кіраўнікоў дыпмісій прайшла ў Вялікім тэатры Беларусі


Удзельніцы мерапрыемства наведалі канцэрт, на якім змаглі атрымаць асалоду ад майстэрства беларускіх выканаўцаў.
Традыцыйна вясенняя сустрэча жонкі кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Веры Паляковай-Макей з жонкамі замежных паслоў напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбылася ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Як растлумачыла Вера Палякова-Макей, тэатр не выпадкова быў выбраны месцам сустрэчы, паколькі гэта своеасаблівая візітная картка Мінска і важны культурны аб`ект для ўсёй краіны.

Яна адзначыла, што Міжнародны жаночы дзень для яе ў першую чаргу сімвалізуе мір, спакой і шчасце, і пажадала ўсім прысутным дабра, вясенняга настрою і дабрабыту. З праведзенай па Вялікім тэатры экскурсіі жонкі замежных паслоў даведаліся аб гісторыі стварэння гэтай культурнай установы, якая вядзе адлік з 1933 года.



Госці пазнаёміліся з тэатральным закуліссем, пабывалі на рэпетыцыі пастаноўкі "Травіяты", якая будзе прадстаўлена на сцэне вечарам.

Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Грыдзюшка таксама павіншаваў прысутных з 8 Сакавіка і адзначыў вялікую ролю жанчын у жыцці грамадства кожнай дзяржавы.

Паводле ацэнкі жонак замежных паслоў, мерапрыемства было цікавым і дало магчымасць глыбей пазнаёміцца з беларускім тэатральным мастацтвам, а таксама з культурай краіны ў цэлым.

1 сакавіка 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2018
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1002
 
Ключевые слова:
Мінск 8 марта Международный женский день Театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме