https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі


Дзень бацькі быў заснаваны ў 2022 годзе, дата спецыяльна была выбрана паблізу ад святкавання Дня маці, які адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі, які адзначаецца ў краіне 21 кастрычніка, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта асаблівае сямейнае свята. У ім цесна пераплятаюцца высакароднасць мужчынскага характару і святасць бацькоўскага абавязку, лічыць ён.

"Гэта духоўнае адзінства, напоўненае любоўю бацькоўскага сэрца, стагоддзямі з’яўляецца надзейнай апорай і абярэгам дабрабыту моцнай беларускай сям’і", - падкрэсліў прэзідэнт.
Таксама Лукашэнка адзначыў, што ад бацькі залежыць шчасце родных і блізкіх, іх поспехі і дасягненні.

"Ад нас, мужчын, дзеці і ўнукі пераймаюць галоўныя жыццёвыя мудрасці, вучацца пераадольваць цяжкасці, прытрымлівацца выбранага шляху, быць карыснымі грамадству і дзяржаве, любіць і абараняць зямлю продкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў усім беларускім мужчынам у поўнай меры спазнаць і праявіць радасць бацькоўскага клопату і заўсёды берагчы ў сваім сэрцы цеплыню бацькоўскай любві.

"Няхай ва ўсіх нас для гэтага нават у самых няпростых абставінах хапае сіл і здароўя", - дадаў Лукашэнка.

Новае сямейнае свята

Дзень бацькі афіцыйна адзначаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, пачынаючы з 2022 года.

Свята было заснавана Указам прэзідэнта №198, якім унесена неабходная змена ва Указ №157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Пра тое, што ў Беларусі патрэбен не толькі дзень маці, але і дзень бацькі, на розных узроўнях гаварылі не адзін год. Праводзіліся нават нефармальныя мерапрыемствы, прысвечаныя ролі бацькі ў сям`і.

Мінск, 21 кастрычніка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:21.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:114
 
Ключевые слова:
День отца Праздники Беларуси Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме