З 2025 года ў свеце з’явіцца новае пакаленне людзей — бэта. Праз 10 гадоў яны складуць 16 працэнтаў насельніцтва свету. Сацыёлаг і футуролаг Марк Макрындл, які прыдумаў тэрмін «пакаленне альфа», лічыць, што тыя, хто народзіцца бліжэйшыя 15 гадоў, атрымаюць у спадчыну свет, які змагаецца з сур’ёзнымі сацыяльнымі праблемамі.
Пакаленне бэта падоўжыцца прыкладна да 2039 года. Яно ідзе за пакаленнем альфа, якое доўжылася з 2010 па 2024 год. Да гэтага было пакаленне Z (1996 — 2010), а да яго — пакаленне Y або міленіялы (1981 — 1996).
Па словах Макрындла, з улікам змены клімату, глабальных перасоўванняў насельніцтва і хуткай урбанізацыі, стабільнасць стане не проста перавагай, а чаканнем. Таксама ён прадказаў, што прадстаўнікі бэта будуць жыць у свеце, які кіруецца штучным інтэлектам, калі ШІ і аўтаматызацыя будуць цалкам убудаваны ў паўсядзённае жыццё — ад адукацыі і працоўных месцаў да аховы здароўя і забаў.
Бацькі пакалення бэта, якія ў асноўным будуць належаць да пакалення Z, будуць мець іншы падыход да сацыяльных сетак у адрозненне ад мільяніялаў, якія актыўна інтэгравалі тэхналогіі ў жыцці сваіх дзяцей. Прадстаўнікі Z бачаць больш плюсаў і мінусаў, звязаных з выкарыстаннем сацсетак з ранняга ўзросту, і хутчэй за ўсё яны будуць абмяжоўваць экранны час сваіх дзяцей-бэта, піша NBC News.
Даследчык пакаленняў Джэйсан Дорсі адзначыў, што дзеці пакалення бэта з’явяцца на свет пасля пандэміі каранавіруса і даведаюцца пра яе на ўроках гісторыі або з апавяданняў іх больш дарослых сваякоў. Калі яны дасягнуць узросту, які дазваляе галасаваць, ва ўладзе будзе пакаленне X. Адной з вострых праблем да таго часу будзе заставацца змена клімату.
Звязда, 30 снежня 2024