https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каменныя шыльды ў гонар славутых асобаў з’явяцца ў беларускіх мястэчках


Шыльды ў гонар знакамітых пісьменнікаў, кампазітара, палітыка і іншых славутых беларусаў будуць створаны падчас выставы "Мемарыял. Камнеапрацоўка", якая пройдзе 7-9 лютага ў Мінску.
Мемарыяльныя дошкі ў гонар знакамітых асобаў з’явяцца ў вёсках, дзе яны нарадзіліся, жылі ці працавалі.

Ініцыятыва ўвекавечыць памяць знакамітых беларусаў належыць арганізатарам выставы. Сярод тых, чыя імёны з’явяцца на дошках — пісьменнікі Васіль Быкаў, Язэп Пушча, Рыгор Барадулін, кампазітар Станіслаў Манюшка, дэпутатат ад Наваградскай шляхты на сойм Рэчы Паспалітай 1773 года Тадэвуш Рэйтан, а таксама Рудольф і Сафія Пішчалы.

Памятныя дошкі з’явяцца ў вёсках, дзе яны нарадзіліся, жылі ці працавалі. Так, дошка, прысвечаная Васілю Быкаву, будзе усталявана ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, дзе знаходзіцца дом-музей Быкава, але не на самом будынку: мала хто ведае, што дом, дзе нарадзіўся пісьменнік, знаходзіўся насупраць цяперашняга музею. А шыльда з імём славутага кампазітара Станіслава Манюшкі з’явіцца ў вёсцы Каралішчавічы, дзе знаходзіўся маёнтак графоў Прушынскіх: там Станіслаў Манюшка атрымаў свае першыя ўрокі ігры на аргане мясцовага касцёла Апекі Маці Божай.

За працэсам стварэння дошак можна паназіраць 8 лютага з 11:00, гатовыя дошкі 9 лютага перададуць валанцёрам і прадстаўнікам грамадскіх ініцыятыў, якія потым усталююць шыльды ў беларускіх мястэчках.

Мінск, 5 лютага 2018
Sputnik
 
Дата публикации:05.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:772
 
Ключевые слова:
Камнеобработка Памятная доска Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме