https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пайшла з жыцця заслужаная артыстка БССР Нэлі Багуслаўская


28 студзеня на 83-м годзе жыцця памерла вядомая беларуская і савецкая эстрадная спявачка, заслужаная артыстка БССР Нэлі Багуслаўская, удава кампазітара Ізмаіла Капланава.
Пра месца і час развітання з Нэлі Багуслаўскай будзе паведамлена дадаткова. На пахаванне прыляцяць яе дачка і ўнучка, якія жывуць у Італіі.

Нэлі (Нінэль) Багуслаўская нарадзілася 21 чэрвеня 1935 года ў горадзе Крывы Рог ва Украіне. Працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасля ўдзелу ў конкурсе мастацкай самадзейнасці яе накіравалі на вучобу ў музычнае вучылішча ў Душанбэ, якое яна скончыла ў 1958 годзе.

У пачатку 1960-х Багуслаўская прыехала ў Мінск. У 1966 годзе стала лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні ў Маскве.

Праз год быў створаны ансамбль "Арбіта-67", салісткай якога стала Нэлі Багуслаўская. Кіраваў калектывам муж спявачкі кампазітар Ізмаіл Капланаў, а сярод музыкаў ансамбля быў будучы стваральнік "Песняроў" Уладзімір Мулявін і яго калега Уладзіслаў Місевіч.

Нэлі Багуслаўская выконвала песні савецкіх і беларускіх кампазітараў: Ісаака Дунаеўскага, Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Аскара Фельцмана, Давіда Тухманава, Леаніда Захлеўнага, Юрыя Семянякі, Ізмаіла Капланава і іншых.

У 1980-я Нэлі Багуслаўская сышла са сцэны пасля перанесенага інсульту. Аднак у пачатку 1990-х яе ўгаварылі выступіць на міжнародным фестывалі песні "Залаты шлягер" у Магілёве.

З тых часоў спявачка давала канцэрты разам са сваім мужам Ізмаілам Капланавым. Пасля яго смерці 27 сакавіка 2011 года Нэлі Багуслаўская канчаткова перастала выступаць. Яна напісала кнігу ўспамінаў пра мужа, якую не паспела выдаць.

Алеся Яновіч, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2018
 
Дата публикации:29.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:619
 
Ключевые слова:
Нинель Богуславская Некролог Искусство Эстрада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме