https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Танцоўшчыца фламенка прадставіла ў Мінску асабістую выставу жывапісу


Ганна Конанава вучылася ў сусветных зорак, а ў 2014 годзе стала ўладальніцай сярэбранай прэміі на міжнародным конкурсе ў Мадрыдзе.
У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адкрылася асабістая выстава жывапісу Ганны Конанавай "Сонечная вяршыня", паведамілі арганізатары.

У экспазіцыі — каля 60 твораў маслянога жывыпісу, асноўнай тэмай якіх з`яўляецца "падарожжа па сонцы".

"Выстава "Сонечная вяршыня" уяўляе сабой поліжанравы канцэпт твораў розных перыядаў і разнастайнасці задач творчага станаўлення аўтара: гады вучобы ў Акадэміі, пленэрны жывапіс беларускага, чарнагорскага, польскага, каўказскага цыклаў", — патлумачылі ў музеі.

Трэба адзначыць, што Ганна Конанава з`яўляецца танцоўшчыцай фламенка. Яны вучылася ў сусветных зорак, а ў 2014 годзе стала ўладальніцай срэбнай прэміі Інстытута фламенка Ля Трук на VI Міжнародным курсе фламенка ў Мадрыдзе.

Мінск, 26 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:26.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:529
 
Ключевые слова:
Мінск Выставка Живопись
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме