https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар "У асабістую прастору ўваход забаронены" выходзіць у пракат


Фільм будзе ісці з 1 па 14 лютага ў Мінску ў дзевяці кінатэатрах, а таксама ў Гомелі, Гродне і Брэсце.
Толькі ў Гомельскай вобласці паказ адбудзецца ў 23 кінатэатрах.

Каманда Аляксандры Бутар працуе над папулярызацыяй карціны на замежнай кінапрасторы. Гатовы англійскія і літоўскія субтытры - фільм адправіцца да пракатчыкаў Польшчы, Чэхіі, Германіі і Літвы, а таксама на міжнародныя кінафорумы.

Над сцэнарыем працавалі Юлія Гірэль і Аляксандра Бутар. Гэта гісторыя аб тым, як чалавек з-за сваіх дзіцячых комплексаў, стаўшы дарослым, баіцца рызыкнуць і адкрыцца жыццю. У яго шмат комплексаў, але як толькі ён адважваецца на адзін просты крок за межы сваёй "асабістай прасторы", то ў яго жыцці ўсё мяняецца ў лепшы бок.

Паводле слоў рэжысёра, гэта сур`ёзная тэма, пададзеная ў лёгкай форме. У фільме "У асабістую прастору ўваход забаронены", які стаў першым прадзюсарскім праектам Аляксандры Бутар, заняты вядомыя беларускія акцёры Сяргей Жбанкоў, Ганна Палупанава.

Галоўнага героя іграе малады акцёр Эрык Абрамовіч, яго партнёрша - актрыса тэатра лялек Любоў Клок.

22 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:604
 
Ключевые слова:
Премьера Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме