https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дадатковага выхаднога не будзе: "Дзяды" застаюцца працоўным днём


Прадстаўнікі каталіцкай абшчыны прасілі дзяржорганы зрабіць непрацоўнымі 1 або 2 лістапада, калі вернікі святкуюць Дзень усіх святых і Дзень памяці памерлых.
Дапаўняць рэлігійныя святы яшчэ адным працоўным днём лічыцца немэтазгодным, гаворыцца ў адказе, які атрымалі з апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў аўтары петыцыі аб вяртанні статусу непрацоўнага дня 1 або 2 лістапада.

"У цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб`яўляць яго непрацоўным днём, немэтазгодна", — цытуецца адказ намесніка ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алены Радчанка.

Прадстаўнік дзяржорганаў патлумачыла, што ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" усе грамадзяне роўныя перад законам незалежна ад iх адносiнаў да рэлiгii.

"Права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў. У адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян", — патлумачыла прычыну адмовы ў вяртанні статусу непрацоўнага дня лістападаўскім каталіцкім святам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Аўтары петыцыі прасілі надаць статус непрацоўнага Дню ўсіх святых, які Каталіцкая царква адзначае 1 лістапада, або Дню памяці памерлых, які адзначаецца 2 лістапада. Тым больш, што да 1998 года другое свята, якое ў народзе яшчэ называюць "Дзяды", было выхадным днём. Аднак указ прэзідэнта №157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" змяніў статус Дня памяці — ён быў прызнаны святочным, але пры гэтым працоўным днём. Гэтым жа рашэннем былі адмененыя выхадныя панядзелкі пасля праваслаўнага і каталіцкага Вялікадня. Пры гэтым Радаўніца — Дзень памяці нябожчыкаў у праваслаўных — засталася непрацоўным днём.

Петыцыю раней адпраўлялі ў Адміністрацыю прэзідэнта, пад ёй падпісаліся 1,8 тысячы чалавек. Затым ліст быў перанакіраваны ў Саўмін, адкуль і прыйшоў адказ. З аналагічнай просьбай у дзяржорганы звярталіся таксама каталіцкія біскупы.

Мінск, 27 снежня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:27.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:783
 
Ключевые слова:
Религия Дзяды Христианство Петиция Выходной день
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме