https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску вызначылі лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі


Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
Лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2017 год будуць ушаноўваюць ў Віцебску.

Лепшымі літаратарамі года прызнаны 4 чалавекі.

У намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)" адзначана Ганна Навасельцава за кнігу "І чарам сніцца чалавек", а таксама Аркадзь Падліпскі за кнігі "Улица Гоголя, 6", "Улица Ленина, 32", "Улица Суворова, 3" і "Улица 1-я Доватора, 14/9" аўтарскай публіцыстычнай краязнаўчай серыі "Біяграфія віцебскага дома".

У намінацыі "Паэзія" лаўрэатам стала Алена Фядзяева, яна адзначана за зборнік вершаў "Дар Божий - жизнь".

Кніга "Детский мир" Тамары Красновай-Гусачэнка прызнана лепшай у намінацыі "Літаратура для дзяцей".

Крытэрыямі выбару пераможцаў з`яўляліся актуальнасць твораў, значнасць для беларускай літаратуры і культуры, а таксама рэгіянальная значнасць.

Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама ўпершыню была ўручана ў 2013 годзе (па выніках 2012-га).

27 снежня 2017, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:600
 
Ключевые слова:
Віцебск Литературная премия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме