https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзесяцікласнік з Гомеля стаў самым фінансава дасведчаным школьнікам у Беларусі


Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшоў 15-га снежня ў Мінску.
Пераможцам алімпіяды па фінансавай дасведчанасці ў 2017 годзе стаў Кірыл Чыгвінцаў з Гомеля. Кірыл вучыцца ў 10-м класе школы нумар 38. Самаму фінансава дасведчанаму старшакласніку Беларусі ўручаны дыплом I ступені і каштоўны прыз - планшэт.

Срэбра алімпіяды ў выглядзе дыплома II ступені і смартфона заваявала Алена Папруга з Рассветаўскай сярэдняй школы (Гомельская вобласць).

Дыплом III ступені і фотаапарат дастаўся Юрыю Сярову, які вучыцца ў сярэдняй школе нумар 95 Мінска.

Перад пачаткам алімпіяды школьнікам пажадаў удачы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.

"У гэтай зале сёння сабраліся самыя адукаваныя ў фінансавым плане маладыя людзі нашай краіны, якія дастойна пераадолелі шматступеньчатую сістэму адбору і заслужана знаходзяцца ў ліку фіналістаў. Гэта ўжо само па сабе значнае дасягненне. Не сумняваюся, што фінансавыя веды спатрэбяцца вам у любым выпадку: незалежна ад будучай прафесійнай адукацыі, выбранай спецыяльнасці і роду дзейнасці яны дадуць вам магчымасць упэўнена арыентавацца ў існуючай разнастайнасці фінансавых прадуктаў і паслуг, прымаць усвядомленыя фінансавыя рашэнні і разумна распараджацца ўласным бюджэтам. А гэта дасць вам магчымасць упэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і з поспехам клапаціцца аб дабрабыце сваіх сем`яў", - падкрэсліў ён.

У бягучым годзе ў алімпіядзе прыняла ўдзел рэкордная колькасць школьнікаў - амаль 32 тыс. Пашырыць кола ўключаных у мерапрыемства вучняў дапамагло ўвядзенне дадатковага пачатковага этапу, да якога далучыліся больш за 2,3 тыс. школ, або тры чвэрці дзеючых у Беларусі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Раней алімпіяда праводзіліся ў тры этапы: раённы (гарадскі), абласны (Мінскі гарадскі) і рэспубліканскі. Колькасць удзельнікаў у 2016 годзе склала амаль 5 тыс.

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай дасведчанасці сярод вучняў 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі з 2014 года.

Алімпіяда з`яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай дасведчанасці. Асноўная яе мэта - папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё новых форм прафарыентацыйнай работы.

15 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1034
 
Ключевые слова:
Финансы Олимпиада Профориентация Среднее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме