https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкрыта скульптурная кампазіцыя "Бабруйск - культурная сталіца Беларусі"


Пра гэта паведамілі карэспандэнту ў Бабруйскім гарвыканкаме.
Скульптурную кампазіцыю "Бабруйск - культурная сталіца Беларусі" 15-га снежня адкрылі перад гарадскім Палацам мастацтваў. 

Аўтар скульптуры - вядомы беларускі скульптар Аляксандр Шапо. Ён увасобіў у бронзе вобраз дзяўчыны, якая адзета ў нацыянальны магілёўскі стылізаваны строй, а ў руках на ручніку, упрыгожаным вышыўкай, трымае разгорнутую кнігу - слаўны летапіс жыцця горада на Бярэзіне.

На яе старонках надпіс: "Бабруйск - культурная сталіца Беларусі". У кампазіцыі таксама прысутнічаюць мастацкія пэндзлі - вобраз мастацтва, культуры. Яны служаць для адлюстравання сучаснага і будучага культурнага жыцця горада.

"Дзяўчына глядзіць на гледачоў, нібыты запрашаючы іх далучыцца да насычанай і яркай культурнай палітры жыцця Бабруйска і Беларусі ў цэлым і даведацца больш пра багатыя традыцыі і спадчыну нашай краіны", - адзначыў Аляксандр Шапо.

Пасля адкрыцця скульптурнай кампазіцыі ў Палацы мастацтваў адбыўся канцэрт і цырымонія перадачы статусу "Культурная сталіца Беларусі" Наваполацку.

Як адзначыў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, лепшай ацэнкай праведзенай работы ў статусе культурнай сталіцы сталі ўдзячныя водзывы як саміх бабруйчан, так і шматлікіх гасцей - удзельнікаў розных праведзеных творчых праектаў.

"З поўнай упэўненасцю магу сказаць, што той патэнцыял, які закладзены ў сферы культуры горада сёння, будзе прымножаны. У тым ліку дзякуючы дружнай і зладжанай камандзе прафесіяналаў і аматараў, мастакоў, пісьменнікаў, музыкантаў і проста неабыякавых людзей, - запэўніў мэр Бабруйска. - Перадаючы эстафету Наваполацку, хачу пажадаць, каб яркія праекты і творчыя адкрыцці 2018-га запальвалі новыя імёны нашых землякоў і дарылі незабыўныя эмоцыі ад сустрэч са светам прыгожага, прадаўжаючы слаўныя традыцыі беларускай самабытнасці".

Праект "Культурная сталіца Беларусі" стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Потым эстафету падхапілі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна і Бабруйск.

15 снежня 2017, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:738
 
Ключевые слова:
Бабруйск Культурная столица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме