https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БДУ запусціў беларускамоўны паэтычны чэлендж паміж факультэтамі


Студэнты БДУ вырашылі далучыцца да школьнікаў і стаць удзельнікамі вялікай рэспубліканскай ініцыятывы.
Вучні філалагічнага і гістарычнага факультэтаў, а таксама Інстытута журналістыкі БДУ запусцілі беларускамоўную паэтычную эстафету, паведамілі ва ўстанове.

Студэнты факультэта, які атрымаў выклік на ўдзел у ініцыятыве, павінны запісаць сваё прачытанне аднаго з твораў беларускіх аўтараў, выкласці відэазапіс у сацыяльныя сеткі і адзначыць, якому з факультэтаў яны перадаюць эстафету. Гэты чэлендж запушчаны ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў, які праводзіцца сярод вучняў 7-8 класаў школ і гімназій Беларусі.

"Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт актыўна падтрымаў ініцыятыву, якая праходзіць у краіне ўжо трэці год запар. У гэтым годзе арыенцір узяты на навучэнцаў 7 і 8 класаў. Да 30 лістапада вучні запісваюць на відэа, як яны чытаюць адзін з твораў беларускіх аўтараў і выкладваюць відэазапісы ў сацыяльныя сеткі, адзначаючы іх афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. 5 лепшых юных чытальнікаў па выніках конкурсу атрымаюць галоўны прыз —  смартфон маркі Apple", — распявялі ў БДУ.

Студэнты БДУ вырашылі далучыцца да школьнікаў і стаць удзельнікамі вялікай рэспубліканскай ініцыятывы. У рамках праекта навучэнцы філалагічнага факультэта запусцілі паэтычны флэшмоб і запісалі на відэа урывак з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа.


Наступнымі эстафету прынялі студэнты гістарычнага факультэта і абралі для чытання вершы Янкі Купалы.


Студэнты Інстытута журналістыкі прынялі выклік гістарычнага факультэта і выканалі твор Ніла Гілевіча "Апошняе спатканне з Веранікай".


Цяпер чарга за геаграфічным факультэтам.

Раней да праекту далучыліся прадстаўнікі ад Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, гульцы футбольнага клуба "Мінск", акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, тэлевядучая Вольга Сацюк.

Таксама ў рамках праекта адбыўся першы беларускамоўны паэтычны батл "Вершус", які быў прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа.

Sputnik
Мінск, 17 лістапада 2017
 
Дата публикации:17.11.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1499
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Беларуская мова Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме